Індустрыя турызму і гасціннасці — значны драйвер для беларускай эканомікі. На дзяржаўным узроўні пастаўлена задача давесці да 2030 года ўклад турызму ў ВУП краіны до 4,5 %. Для гэтага прынята дзяржпраграма, якая робіць акцэнт на стварэнні сучасных турыстычных прадуктаў і сэрвісаў. «Перспектыўным сегментам тут з’яўляецца аграэкатурызм як інструмент папулярызацыі культурнага і актыўнага жыцця, фарміравання пазітыўнага ўспрымання сельскага ладу жыцця і дэўрбанізацыі. У Беларусі на сістэмнай аснове пашыраецца пералік паслуг, якія аказваюць аграэкасядзібы, для дэманстрацыі асаблівасцяў мясцовай культуры і прыроды: удзел у каляндарна-абрадавых святах, дэгустацыя страў нацыянальнай кухні, прыкладнае азнаямленне з гісторыяй, традыцыямі і рамёствамі», — адзначыў Аляксандр Турчын.
Асобнай увагі, паводле яго слоў, заслугоўвае сінхранізацыя намаганняў Беларусі і Расіі па развіцці трансгранічнага турызму, уключаючы рэалізацыю камерцыйных інвестпраектаў у сродках размяшчэння і мадэрнізацыю матэрыяльна-тэхнічнай базы санаторна-курортных аб’ектаў. «Апошнія рашэнні аб прыгранічным руху, якія былі прыняты на ўзроўні кіраўніцтва нашых краін, даюць свой пазітыўны эфект. Чым больш мы будзем прымаць такіх рашэнняў, тым больш узаемны турпаток паміж нашымі краінамі будзе павялічвацца. І ў Расіі з яе багатай гісторыяй, і ў Беларусі нам ёсць што паказаць адзін аднаму. Лічбы штогадовага павелічэння турыстычнага патоку сведчаць пра рост цікавасці ў грамадзян Беларусі і Расіі да гісторыі, культуры, традыцый нашых краін. Упэўнены, што гэтыя станоўчыя тэндэнцыі будуць толькі нарастаць», — падкрэсліў Прэм’ер-міністр.
Як Беларусь плануе развіваць індустрыю турызму
18.06.2026 | 14:10
Як Беларусь плануе развіваць індустрыю турызму, расказаў Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын на пленарным пасяджэнні міжнароднай канферэнцыі па ўмацаванні культурных сувязяў і развіцці крэатыўных і творчых індустрый «Узаемадзеянне культур: захаванне спадчыны і глабальны дыялог у сучасным свеце» у Санкт-Пецярбургу, паведаміла БелТА.