Top.Mail.Ru

Як беларусы ацанілі новы сэрвіс па анлайн-замове дроў, расказалі ў Мінлясгасе

Кожная чацвёртая заяўка на заказ дроў паступае праз анлайн-сістэму, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінлясгаса.



Сэрвіс запрацаваў з 1 кастрычніка. Ён дазваляе грамадзянам пакінуць і аплаціць заяўку на дровы ў лясгасах галіны без наведвання лясніцтваў. Зрабіць гэта можна як на сайце drova.belgosles.by, так і з дапамогай спецыяльнага telegram-бота. 

«Калі першапачаткова такім чынам можна было замовіць толькі дровы ў круглым выглядзе, то ў наступным з’явілася магчымасць замовы дроў у колатым выглядзе ў тых лясгасах, якія іх вырабляюць. Новы сэрвіс дазваляе таксама фіксаваць і аналізаваць заяўкі, пакінутыя ў лясніцтвах традыцыйным спосабам. Гэта ў сваю чаргу дапамагае Мінлясгасу адсочваць своечасовасць і паўнату выканання заявак. Пры ўзнікненні праблемных пытанняў ведамства мае магчымасць аператыўна ўмяшацца ў працэс», — адзначылі ў прэс-службе. 

У кастрычніку беларусы пакінулі больш за 21 тыс.заявак на дровы агульным аб’ёмам звыш 165 тыс. кубаметраў. Большасць з іх ужо выкананы: спажыўцам адгружана 122 тыс.кубаметраў дроў. 

Як сведчаць дадзеныя аналітыкі, 94% заявак паступіла на дровы ў круглым выглядзе (19 774 заяўкі), доля заявак на колатыя дровы склала 6% (1 257 заявак). Больш за 50% усіх заявак грамадзяне аддалі перавагу пакінуць асабіста, наведаўшы лясніцтва, яшчэ 25% заявак зробленыя ў тэлефонным рэжыме, каля 20% — праз новую вэб-платформу, 4% тых, хто звярнуўся скарысталіся telegram-ботам.

«Такім чынам, агульная колькасць грамадзян, якія скарысталіся новым анлайн-сэрвісам у кастрычніку, склала амаль 5 тыс.чалавек. Найбольшую актыўнасць праявілі жыхары Мінскай і Гомельскай абласцей», — дадалі ў прэс-службе.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю