Top.Mail.Ru

Як беларусы будуць працаваць і адпачываць у маі?

У маі нас чакаюць тры выхадныя запар.


У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны нагадалі, што ў маі выпадаюць два святочныя дні: Свята працы (1 мая) і Дзень Перамогі (9 мая). Гэтыя даты ў нашай краіне прызнаны афіцыйнымі выхаднымі.

У адпаведнасці з вытворчым календаром у беларусаў у маі пры шасцідзённым працоўным тыдні будзе 25 працоўных дзён, уключаючы адзін перадсвяточны, а пры пяцідзённым — 20 працоўных дзён, таксама з адным перадсвяточным. Выхаднымі днямі пры пяцідзённым працоўным тыдні з’яўляюцца: 1, 3-4, 9-11, 17-18, 24-25 і 31 мая.

Разліковая норма працоўнага часу ў апошнім месяцы вясны пры 40-гадзінным працоўным тыдні складзе для пяцідзённага працоўнага тыдня з выходнымі ў суботу і нядзелю — 159 гадзін, а для шасцідзённага працоўнага тыдня з выходным днём у нядзелю — 164 гадзіны.

У Мінпрацы таксама нагадалі, што разліковая норма працоўнага часу ўстаноўлена пастановай Мінпрацы ад 15 лістапада 2024 года нумар 92 «Аб устанаўленні разліковай нормы працоўнага часу на 2025 год».

Фота: БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю