На сталічных праспектах Незалежнасці і Пераможцаў 25 сакавіка было асабліва шматлюдна. Людзі прыйшлі, каб сустрэць урачысты картэж і падтрымаць кіраўніка дзяржавы перад асабліва важнай падзеяй — інаўгурацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Карэспандэнт «Звязды» далучыўся да мінчан і гасцей сталіцы і пацікавіўся ў беларусаў, чаму прыйсці ў гэты дзень павітаць Прэзідэнта для іх было асабліва важна.
Прэзідэнцкі картэж суправаджаў эскорт з дзевяці матацыклістаў.
Захаваць значны момант нашай сучаснай гісторыі на фота або відэа мог кожны, хто быў у цэнтры горада, як і павітаць кіраўніка дзяржавы па ходзе руху. Сярод тых, хто прыйшоў у гэты дзень падтрымаць Прэзідэнта, — прадстаўнікі студэнцкай моладзі. «Для нас, маладога пакалення, асабліва важна быць сёння тут, каб павітаць кіраўніка дзяржавы, падтрымаць яго ў гэты важны дзень, — адзначыў студэнт Максім. Малады чалавек прыйшоў на сталічны праспект разам са сваімі сябрамі і аднагрупнікамі. «Нам вельмі пашанцавала, што ў гэты неспакойны час у нас такі дасведчаны кіраўнік. Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка — гэта сапраўды той лідар, які вядзе за сабой усю нашу краіну, робіць усё для падтрымання міру і стабільнасці. Нам сапраўды вельмі важна тая падтрымка, якая аказваецца з боку дзяржавы для моладзі. Сёння мы маем права на бясплатную адукацыю, медыцыну і многае іншае. І гэта ўсё — вялікая заслуга нашага народнага Прэзідэнта», — падкрэсліў ён.
Пенсіянерка Таццяна прызналася, што на працягу вось ужо больш за 30 гадоў заўсёды галасавала за дзеючага кіраўніка дзяржавы.
«Наш Прэзідэнт — гэта наш гонар, наша народная любоў, упэўненасць у сённяшнім і заўтрашнім дні! — падзялілася меркаваннем Таццяна. — Пасля развалу Савецкага Саюза, у той страшны час безнадзейнасці, наш Прэзідэнт, яшчэ малады палітык, сапраўды змог адвесці краіну ад бездані, заваяваць народны давер, якім ён карыстаецца з тых самых часоў».
Жанчына акцэнтавала ўвагу на тым, што кіраўнік дзяржавы ніколі не адступае ад сваіх слоў: «Пагадзіся, ён заўсёды выконвае свае абяцанні і ніколі не адступаў ад сваіх слоў. Мне б вельмі хацелася павіншаваць Прэзідэнта з бліскучай перамогай на выбарах, пажадаць яму ўсяго самага лепшага, перадаць нашаму Аляксандру Рыгоравічу, што мы заўсёды побач! Наш народ ніколі яго не падвядзе. За нашага лідара мы будзем стаяць да канца! Дзякуй яму за тое, што сёння мы жывем у такой выдатнай краіне і, самае галоўнае, пад мірным небам над галавой. Галоўнае, каб у нас ніколі не было вайны, і я ўпэўненая, што пакуль у кіраўніцтва краіны стаіць такі моцны лідар, усё ў нас будзе добра».
Прадавец Галіна выйшла да праспекта, каб убачыць прэзідэнцкі картэж з крамы, у якой працуе. Жанчына падзялілася сваімі меркаваннямі: «Ну дык як я магла не выйсці, каб падтрымаць нашага Прэзідэнта? Аляксандр Рыгоравіч шмат чаго робіць для свайго народа. І мы гэта бачым!
Паглядзіце, у якой цудоўнай краіне мы жывём! Сёння ў кожнага беларуса ёсць свая работа, годная заработная плата. Нашы дзеці атрымліваюць бясплатную адукацыю, нашы бацькі — бясплатную медыцыну. Чаго яшчэ трэба? У нас ёсць усё. Наш дабрабыт, наша жыццё, наша незалежнасць — усё гэта дзякуючы нашаму Прэзідэнту. Ніякі палітык не клапоціцца пра свой народ так, як гэта робіць наш Аляксандр Рыгоравіч. Дзякуй богу за тое, што менавіта сёння ён абараняе нас ад усяго, што робіцца ў навакольным свеце. Ён — наша абарона, а мы — яго верная падтрымка».
У Беларусі многае робіцца для падтрымання маладых сем’яў, традыцыйных сямейных каштоўнасцяў. Гэта адзначыла медсястра Алена. Сустрэць картэж яна прыйшла разам з мужам Віталем і дачкой Ксеніяй. «Мы маладая сям’я, сёння я яшчэ знаходжуся ў дэкрэтным адпачынку. І я хачу сказаць, што вельмі многае з боку дзяржавы робіцца для падтрымкі сем’яў. Далёка не ў любой краіне жанчыне прадастаўляюць адпачынак па догляду за дзіцем і іншыя сацыяльныя выплаты і гарантыі. У нашай краіне любая сям’я адчувае падтрымку і клопат з боку дзяржавы, сёння ў нас якасная і бясплатная медыцына, гэта і многае-многае іншае — заслуга нашага Прэзідэнта, шаноўнага Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Мы вельмі ўдзячныя яму за тое, што на працягу ўжо больш за 30 гадоў ён клапоціцца пра нас, простых людзей, і робіць усё, каб абсалютна кожны грамадзянін нашай краіны адчуваў сябе ў бяспецы і камфортна. Сёння, напрыклад, мне не страшна выйсці ўвечары на вуліцу і прагуляцца са сваім дзіцем. А гэта сапраўды дарагога варта. Мы, простыя людзі, праўда цэнім усё тое, што робіцца з боку дзяржавы для народа, для нашых дзяцей, для будучага пакалення. Таму і прыйшлі сюды сёння для таго, каб паказаць нашаму Прэзідэнту — беларускі народ заўсёды побач».
Фота БелТА