Top.Mail.Ru

Як бізнес-лэдзі Беларусі і Расіі ўмацоўваюць сувязі

21-22 мая ў Мінску ў кінатэатры «Масква» пройдзе Форум жанчын-прадпрымальнікаў Саюзнай дзяржавы. 


Як адзначыў на прэс-канферэнцыі ў прэс-цэнтры Дома прэсы намеснік дырэктара па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі РБ Руслан Невяровіч, сама ідэя правядзення такога мерапрыемства нарадзілася адразу пасля падпісання кіраўніком дзяржавы Указа № 1 аб аб’яўленні 2026 года Годам беларускай жанчыны.

— Задача форуму — умацаванне дзелавых сувязяў паміж рэгіёнамі Беларусі і Расіі, стварэнне сумесных праектаў і выхад на новыя рынкі, абмен практыкамі дзяржпадтрымкі, мерамі стымулявання бізнесу, фарміраванне ўстойлівай жаночай супольнасці, — сказаў Руслан Невяровіч. 

Па яго словах, доля ўдзелу жанчын у бізнесе ў Беларусі складае 41,6%; у РФ — 41%. Традыцыйна жанчыны выбіраюць тыя нішы, дзе важны камунікацыя і творчасць. І ў Расіі, і ў Беларусі гэта кансалтынг, рэклама, маркетынг, індустрыя прыгажосці, турызм, адукацыя, дызайн. Разам з тым жанчыны смела захопліваюць ужо і «мужчынскія тэрыторыі», такія сферы, як грузаперавозкі, прамысловыя вытворчасці, IT-сектар.

Руслан Невяровіч вылучыў 5 сфер лідарства жаночага бізнесу Беларусі і Расіі, дзе сумесны бізнес прыносіць максімальную карысць эканоміцы абедзвюх краін. Гэта лёгкая прамысловасць, індустрыя моды; турызм і індустрыя гасціннасці; сацыяльнае прадпрымальніцтва (адкрыццё адукацыйных цэнтраў, прыватных клінік, лабараторый і г. д.), маркетынг, кансалтынг і высокатэхналагічны сектар, лічбавы гандаль. 

— Бізнес-камунікацыя жанчын Беларусі і Расіі трасфармавалася з фармату разавых здзелак у сістэму міжрэгіянальнай кааперацыі, — падкрэсліў Руслан Невяровіч. 

Старшыня аб’яднанай арганізацыі суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці Беларускага саюза жанчын, куратар Форуму жанчын-прадпрымальнікаў Саюзнай дзяржавы Алена Прохарава расказала, што на пастаяннай аснове з Беларуссю ўзаемадзейнічаюць 96 рэгіёнаў РФ, а на пляцоўках форуму плануецца падпісанне яшчэ 4 пагадненняў і мемарандумаў з расійскімі бізнес-асацыяцыямі і саюзамі. 

— На форум ужо зарэгістравана каля 500 удзельнікаў, — адзначыла яна. — На яго пляцоўках будуць прадстаўлены Санкт-Пецярбург, Тула, Калуга і інш. 

Найбольшая цікавасць, паводле слоў Алены Прохаравай, праяўлена да секцыі турызму, а таксама да кірункаў інавацый і навукаёмістых вытворчасцяў.

— Супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй — гэта не проста абмен таварамі, але і абмен тэхналогіямі і стандартамі, — адзначыла намеснік Старшыні Палаты падатковых кансультантаў, старшыня арганізацыі жанчын-прадпрымальнікаў Мінска сталічнай арганізацыі Беларускага саюза жанчын Вольга Даргель. — Жаночы бізнес вельмі ярка праяўляе сябе ў інтэрнэт-гандлі, фінтэхналогіях, кансалтынгу. Ён арыентаваны не толькі на атрыманне прыбытку, але і на сацыяльныя ініцыятывы: прадастаўленне працоўных месцаў, развіццё рэгіёнаў, падтрымку сям’і, дабрачыннасць і г. д.

Яна звярнула ўвагу на тое, што ў дыскусіях форуму прымуць удзел ключавыя кіраўнікі Міністэрства па падатках і зборах, МАРГ, Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных даных. Спецыялісты пастараюцца ператварыць складаныя нормы законаў у зразумелы і бяспечны алгарытм для бізнесу. 

Таксама ў рамках праграмы форуму прадугледжаны рабочыя сустрэчы, наведванне прамысловых прадпрыемстваў. Ужо сёння ні ў кога няма сумненняў, што форум стане пляцоўкай для прадуктыўнага абмену досведам, развіцця кааперацыйных сувязяў, новых знаёмстваў бізнес-лэдзі Беларусі і Расіі, якія перарастуць у сумесныя праекты.

Вольга Пятрова

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю