Top.Mail.Ru
298

Як плануюць ацэньваць работу ідэалагічнай вертыкалі?

Якія падыходы будуць прымяняцца пры ацэньванні работы ідэалагічнай вертыкалі абмяркоўвалі сёння на пасяджэнні Савета па каардынацыі ідэалагічнай работы пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, паведамляе БелТА.


На пасяджэнні савета быў разгледжаны і абмеркаваны праект індыкатараў ацэнкі эфектыўнасці ідэалагічнай работы. Яны распрацаваны Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з улікам прапаноў зацікаўленых, у тым ліку з рэгіёнаў у рамках Дырэктывы № 12 «Аб рэалізацыі асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы», якая ўступіла ў сілу 11 ліпеня 2025 года.

Як адзначыў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзімір Пярцоў, наяўнасць такіх крытэрыяў забяспечыць аб’ектыўны і комплексны падыход да ацэнкі ідэалагічнай работы на прадпрыемствах, рэгіёнах, галінах і краіне ў цэлым. Іх укараненне дасць магчымасць убачыць, наколькі эфектыўна праводзіцца інфармацыйная работа з насельніцтвам розных узроставых груп, ацаніць сацыяльную, грамадска-палітычную актыўнасць грамадзян. 

Індыкатары будуць дапрацаваны з улікам экспертнай думкі членаў Савета. Чакаецца, што распрацаваныя індыкатары будуць агучаны ў жніўні на рэспубліканскай нарадзе з ідэалагічным актывам краіны ў рамках выканання патрабаванняў Дырэктывы № 12.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю