Top.Mail.Ru
205

Як будуць працаваць паштовыя аддзяленні 6 і 7 студзеня

Як у Беларусі будуць працаваць аб’екты паштовай сувязі ў перыяд святкавання Каляд, расказалі ў РУП «Белпошта».

Так, 6 студзеня гарадскія і сельскія аддзяленні паштовай сувязі працуюць па ўстаноўленым рэжыме работы. А 7 студзеня будуць адкрыты каля 60 з 3 тыс. аб’ектаў ва ўсіх рэгіёнах краіны. Іх пералік размешчаны на сайце прадпрыемства. 

Аб рэжыме работы аддзяленняў можна таксама даведацца ў аб’ектах паштовай сувязі. Інфармацыя пра нумары тэлефонаў аб’ектаў паштовай сувязі размешчана ў раздзеле «Знайсці аб’екты паштовай сувязі».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю