Top.Mail.Ru
259

Як будуць працаваць паштовыя аддзяленні ў вялікія выхадныя ліпеня

Як у Беларусі будуць працаваць аб’екты паштовай сувязі ў перыяд святкавання Дня Незалежнасці і з-за пераносу працоўнага дня, перадае БелТА. 


Так, 2, 4 і 12 ліпеня гарадскія і сельскія аддзяленні паштовай сувязі працуюць па ўстаноўленым рэжыме работы. А 3 ліпеня будуць адкрыты некалькі дзясяткаў аб’ектаў ва ўсіх рэгіёнах краіны. Іх пералік размешчаны на сайце прадпрыемства.

Аб рэжыме работы аддзяленняў можна таксама даведацца ў аб’ектах паштовай сувязі. Інфармацыя аб нумарах тэлефонаў аб’ектаў паштовай сувязі размешчана ў раздзеле «Знайсці аддзяленні».

Фота з адкрытых крыніц


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю