Мінадукацыі расказала, як будзе праводзіцца цэнтралізаванае тэсціраванне ў 2027 годзе, паведамляе БелТА.
ЦТ па матэматыцы, біялогіі, замежнай мове, геаграфіі пройдзе 27 мая і 4 чэрвеня, па дзяржаўных мовах — 31 мая. ЦТ па гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі, грамадазнаўстве, хіміі і фізіцы пройдзе 27 мая і 7 чэрвеня.
Зарэгістравацца на ЦТ трэба будзе з 9 па 22 красавіка, на рэзервовыя дні — з 8 па 11 чэрвеня. Рэзервовымі днямі правядзення цэнтралізаваных іспытаў вызначаны 19, 21 і 23 чэрвеня.
Час пачатку ЦТ, у тым ліку ў рэзервовыя дні, — 11.00. Пункты рэгістрацыі для праходжання цэнтралізаванага тэсціравання будуць працаваць з 9.00 да 19.00 (у суботнія дні (10 і 17 красавіка) — з 9.00 да 18.00).
Сертыфікаты ЦТ будуць выдавацца з 1 ліпеня.
Абітурыентаў прымуць 40 пунктаў рэгістрацыі і правядзення ЦТ у буйных раённых, абласных цэнтрах і сталіцы.
Устаноўлены патрабаванні да арганізацыі пунктаў рэгістрацыі для праходжання ЦТ і аўдыторый (памяшканняў) для яго правядзення. Згодна з зацверджаным дакументам, база даных абітурыентаў фарміруецца з дапамогай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы «Агульнарэспубліканскі банк даных удзельнікаў цэнтралізаванага тэсціравання», абітурыенты размяркоўваюцца па аўдыторыях у пунктах правядзення ЦТ з выкарыстаннем спісаў абітурыентаў, складзеных метадам выпадковага выбару.