Top.Mail.Ru

Як бяспечна і якасна атрымліваць адукацыю за мяжой?

Моладзь заўсёды iмкнецца стаць самастойнай. Вырвацца з-пад апекi бацькоў i настаўнiкаў, расправiць крылы i... адправiцца ў якую-небудзь далеч. Так, сучасныя маладыя людзi больш прагматычныя, чым рамантычныя. Да жадання паглядзець свет яны дадаюць цэлы спiс карыснасцяў: вопыт самастойнага жыцця, развiццё навыкаў мiжкультурнай камунiкацыi, знаёмства з адукацыйнымi сiстэмамi iншых краiн, павышэнне ўзроўню валодання замежнай мовай, адкрыццё новых кар’ерных перспектыў. Рэалiзаваць усё гэта iм дапамагае дзяржава — для студэнтаў беларускiх ВНУ ёсць выдатная магчымасць вучыцца па праграме абмену. Падрабязна аб ёй расказвае прарэктар па вучэбнай рабоце i iнтэрнацыяналiзацыi адукацыi БДУ Вiктар Кочын.


Кочин.jpg

— Вiктар Паўлавiч, раскажыце, што ўваходзiць у паняцце «праграма абмену» i якiя перспектывы яна адкрывае для студэнтаў?

— У праграмах абмену штогод удзельнiчаюць каля 100 студэнтаў унiверсiтэта. Магчымасцi студэнцкага абмену, як правiла, уключаюцца ва ўсе пагадненнi аб супрацоўнiцтве БДУ з замежнымi ВНУ. Такiх пагадненняў сёння дзейнiчае 620. Праграма прадугледжвае навучанне ў ВНУ-партнёрах на працягу 1-2 семестраў па асноўнай або сумежнай спецыяльнасцi, кароткатэрмiновыя абмены групамi студэнтаў для культурна-азнаямленчай або вучэбнай практык, удзелу ў летнiх i зiмовых школах. Для магiстрантаў, аспiрантаў i выкладчыкаў магчымыя стажыроўкi. Праграмы акадэмiчнай мабiльнасцi спрыяюць падрыхтоўцы высокаквалiфiкаваных прафесiяналаў з мiжнародным вопытам. Сапраўды, студэнты могуць праслухаць курсы вядучых сусветных навукоўцаў, вывучыць унiкальныя дысцыплiны, пашырыць кругагляд, далучыцца да iншага сацыякультурнага асяроддзя...

— Як паехаць вучыцца за мяжу?

— Пачну з таго, што ў мiжунiверсiтэцкiх праграмах абмену могуць удзельнiчаць толькi студэнты, якiя не маюць акадэмiчных запазычанасцяў i правучылiся не менш за год. Студэнты выпускных курсаў не могуць удзельнiчаць у праграмах абмену ў апошнiм семестры. Для ўдзелу ў праграме абмену маладыя людзi выбiраюць са спiса дагавораў БДУ канкрэтны ўнiверсiтэт, вызначаюць дысцыплiны i складаюць сабе меркаваны план навучання. Пасля чаго ў дэканаце ўзгадняецца магчымасць iх навучання па абмене.

Калi на пэўную праграму заяў больш, чым месцаў, то праводзiцца адбор кандыдатаў цi конкурс. Крытэрыi — сярэднi бал паспяховасцi, асабiстыя якасцi, узгодненасць выбранага вучэбнага плана з планам спецыяльнасцi.

— З якiмi складанасцямi сутыкаюцца студэнты ў замежных унiверсiтэтах?

— Трэба разумець, што маладыя людзi трапляюць у iншае культурнае асяроддзе. Яны адарваныя ад сяброў i ад звыклага кола зносiн. Пытаннi валодання замежнай мовай таксама актуальныя. Калi зусiм яе не ведаць, будзе вельмi цяжка, i карысцi ад такога абмену ў вынiку — нiякай. Трэба быць камунiкабельным, ведаць мову краiны i англiйскую, хоць бы на ўзроўнi ўзаемадзеяння ў краме, аэрапорце, iншым грамадскiм месцы.

Таму шчыра раю моладзi цвяроза ацэньваць свае сiлы, выбiраць тыя дысцыплiны i курсы, якiя сапраўды дапамогуць стаць квалiфiкаваным, унiкальным спецыялiстам.

***

Лiзавета, студэнтка 4 курса факультэта мiжнародных адносiн, i Яўгенiя, студэнтка 3 курса фiласофii i сацыяльных навук, паспыталi ўжо замежнага студэнцкага хлеба. Першая адвучылася семестр у бразiльскiм Федэральным унiверсiтэце Мiнас-Жэрайс. Другая спасцiгала фiласофскую навуку ў Калiнiнградзе, у Балтыйскiм федэральным унiверсiтэце iмя Iмануiла Канта.

— Магчымасць паехаць у Бразiлiю па абмене ў мяне з’явiлася на трэцiм курсе, — дзелiцца Лiзавета. — Якраз другой замежнай мовай, якую я вывучала на ФМА, была партугальская. Дзякуючы намаганням пасольства Беларусi ў Бразiлii мяне i яшчэ дзвюх дзяўчынак з нашага ж факультэта пасялiлi ў адзiн пакой iнтэрната. Першае, што адзначу, — надзвычай ветлiвыя людзi. Усе спрабавалi мне дапамагчы: хто на партугальскай, хто на англiйскай мове. Увогуле, бразiльцы ўвесь час усмiхаюцца, а пры сустрэчы цалуюць у шчаку. Спачатку было вельмi нязвыкла, а потым i гэту асаблiвасць iх культуры прымала як належнае.

На думку Лiзы, бразiльцы — вельмi непунктуальныя людзi:

— Для нашага студэнта спазненне на заняткi — бяда. Для iх — наогул не праблема. У мяне склалася ўражанне, што яны жывуць адным днём. Бразiльцы могуць настроiць планаў i ў адно iмгненне адмянiць iх, прызначыць сустрэчу i не пайсцi на яе. Да гэтага прывыкнуць складана.

kak-projti-konkurs-na-byudzhet.jpg

Не адразу прывыкла студэнтка БДУ i да таго, што выкладчыкi ходзяць на заняткi ў адзеннi «вольнага» стылю, а не дзелавога. Крыху збянтэжыла дзяўчыну i форма здачы тэстаў, у якiх усяго 2-3 пытаннi, i на кожнае з iх неабходна даць разгорнуты адказ. Што датычыцца падтрымкi, то яе Лiзавета, як i астатнiя дзяўчаты з Беларусi, адчувалi пастаянна, як з боку пасольства, так i ад выкладчыкаў факультэта.

Яўгенiя ад’ехала ад Радзiмы не так далёка — у Расiю, горад Калiнiнград.

— Больш за ўсё мяне здзiвiў сам горад. Я ўяўляла, што там будзе шмат гiстарычных будынкаў i мясцiн, што ён кампактны i больш падобны на форт. А на самай справе — гэта звычайны сучасны горад. На мой погляд, вельмi раскiданы, таму трохi незразумелы для перамяшчэння па iм. Транспарт ходзiць марудна, стаiць у заторах, спазняецца.

Звярнула ўвагу дзяўчына i на ўмовы пражывання:

— Тэрыторыя кампуса абгароджана плотам, пры ўваходзе — прапускны рэжым. Для нас гэта было добра — можна спакойна гуляць вечарамi. Сам iнтэрнат, дзе выдалi нават посуд, кватэрнага тыпу.

Рэжым наведвання заняткаў у расiйскiм унiверсiтэце, са слоў студэнткi, больш свабодны. Аднак Яўгенiя ўпэўнена, што ў вучобе важна не толькi наведваць лекцыi, але i правiльна размяркоўваць свой час, большую частку якога павiнна займаць самаадукацыя.

Алена ВІНАГРАДАВА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю