Top.Mail.Ru
246

Як дапамагчы дзіцяці выбудаваць здаровыя адносіны з гаджэтамі?

Выхоўваць дзяцей у лічбавую эпоху няпроста. Бацькі часта не ведаюць, як засцерагчы сваіх дзяцей у анлайн-прасторы, як збалансаваць рызыкі і магчымасці, звязаныя з інтэрнэтам і лічбавымі прыладамі. А часам мамы і таты проста не паспяваюць за імклівым развіццём сучасных тэхналогій і не заўсёды разумеюць, чым менавіта іх дзеці займаюцца, каля сядзяць за камп'ютарамі ці планшэтам. Пра гэта паведамляе ААН.


Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ) прапануе бацькам парады ад эксперта па лічбавым выхаванні Жаклін Несі:

  1. Задавайце дзіцяці пытанні аб яго прыладах — гэтак жа, як вы задаяце пытанні аб цацках ці школе. Даведайцеся, што яму падабаецца, што не падабаецца, як часта ён імі карыстаецца і што з імі робіць.
  2. Абмяркуйце з дзецьмі рызыкі выкарыстання тэхналогій. Пагаварыце з імі аб тым, што вас турбуе, напрыклад, аб тым, што гаджэты мяшаюць заняткам, ці аб тым, што ў інтэрнэце ёсць кантэнт, разлічаны толькі на дарослых і здольны траўміраваць дзіця. Важна прама і часта нагадваць дзецям, што яны ў любую хвіліну могуць звярнуцца да вас, калі ў іх узніклі праблемы ў сетцы. 
  3. Не забывайце аб магчымасці існавання глыбінных праблем. Важна не вінаваціць ва ўсім тэхналогіі, самі па сабе яны нейтральныя. Напрыклад, калі ваш падлетак праводзіць занадта шмат часу ў сацыяльных сетках, увесь час абнаўляючы сваю стужку, вы можаце пачаць з ім гутарку аб тым, што насамрэч стаіць за такімі паводзінамі.
  4. Вызначце выразныя правілы паводзін у інтэрнэце
  5. Стварайце зоны, вольныя ад тэхналогій. Прычым гэта можа быць як месца, гэтак і час. Напрыклад: ніякіх прылад за сталом, падчас абеду ці вячэры. Пажадана, каб правілу прытрымліваліся ўсе члены сям’і. Важна пераканацца, што ўначы побач з ложкам ці нават у пакоі дзіцяці няма ніякіх прылад, гэта можа мяшаць здароваму сну. Урачытаксама рэкамендуюць спыняць карыстацца гаджэтамі і не глядзець на экраны прынамсі за гадзіну да сну.
  6. Кантралюйце кантэнт. Важна пераканацца, што кантэнт, да якога вашы дзеці атрымліваюць доступ у інтэрнэце, адпавядае ўзросту і ўзроўню развіцця. Скажыце дзецям, што яны павінны спытаць у вас дазвол, перш чым загрузіць новыя дадаткі або далучыцца да новых платформаў. Разгледзьце магчымасць выкарыстання тэхналогій бацькоўскага кантролю, якія дазваляюць абмяжоўваць час, праведзены анлайн, фільтраваць кантэнт або блакаваць магчымасць здзяйснення пакупак.
  7. Даследуйце тэхналогіі разам. Увядзіце практыку рэгулярнага сумеснага выкарыстання інтэрнэту. Напрыклад, вы можаце разам паглядзець відэа на «Юцюбе» або вывучыць новы дадатак. Гэта дазволіць пабудаваць больш даверныя адносіны з дзіцём, і ён будзе больш ахвотна дзяліцца з вамі тым, што робіць анлайн.
  8. Калі вы жадаеце устанавіць бацькоўскі кантроль, фільтры ці сачыць за тым, што ваша дзіця робіць у інтэрнэце, папярэдзіце яго пра гэта і растлумачце сваё рашэнне. Гэта зноў жа дапаможа сфарміраваць даверныя адносіны. Будзе лепш, калі ён даведаецца пра гэта ад вас, і пры гэтым зразумее, што гэта звязана з вашым жаданнем гарантаваць яго бяспеку.
  9. Мадэлюйце здаровыя звычкі для сваіх дзяцей. Дзейнічайце як каманда. Бацькам таксама важна абмяжоўваць свой уласны час перад экранамі. 
  10. Пераўтварыце выкарыстанне тэхналогій у гульню ці творчы працэс. Прычым гэта можа ўключаць непасрэдна гульні. Яны могуць быць развіваючымі і пазнавальнымі. Гульня — гэта асноўны спосаб пазнання свету для дзіцяці, асаблівага маленькага. Праз гульню ён вучыцца думаць, планаваць, выкарыстоўваць фантазію. На гаджэтах дзеці таксама могуць маляваць, размалёўваць, рабіць мультыкі, запісваць відэа-гісторыі аб сваіх цацках.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю