Top.Mail.Ru

Як даплата ў ФСАН дапаможа сфарміраваць страхавы стаж, растлумачылі ў Мінпрацы

Плацельшчыкі падатку на прафесійны даход могуць добраахвотна даплачваць узносы на пенсіённае страхаванне ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН). Гэта дае магчымасць сфарміраваць страхавы стаж, неабходны для назначэння працоўнай пенсіі, расказалі БелТА ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Падатак на прафесійны даход ужо ўключае ўзносы ў ФСАН — на іх накіроўваецца 60% сумы падатку. Але пры невялікім даходзе гэтых адлічэнняў можа не хапіць для заліку поўнага года страхавога стажу. Таму можа спатрэбіцца даплата.

Для поўнага заліку года ўзносы на пенсіённае страхаванне павінны складаць не менш за 29% ад мінімальнай заработнай платы за кожны месяц.

Суму разлічвае ФСАН па выніках года з улікам узносаў, якія паступілі ўжо ў складзе ППД. Самастойна рабіць разлік не трэба. Разлік за 2026 год будзе даступны з 1 лютага 2027 года. Даведацца пра памер даплаты можна ў асабістым кабінеце на партале ФСАН, у мабільным дадатку ФСАН у сістэме АРІП.

Унесці даплату неабходна не пазней за 31 сакавіка года, што ідзе за справаздачным. Напрыклад, за 2026 год — не пазней за 31 сакавіка 2027 года.

У ведамстве падкрэслілі, што даплата добраахвотная. Аднак пры недастатковай суме узносаў, што паступілі, год будзе залічаны ў страхавы стаж не поўнасцю.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю