Top.Mail.Ru

Як дзяржава падтрымлівае сем’і пры нараджэнні дваіх і больш дзяцей, расказалі ў Мінпрацы

Як дзяржава падтрымлівае сем’і пры нараджэнні дваіх і больш дзяцей.


Пры нараджэнні двайнят, трайнят і больш дзяцей прадугледжаны выплаты на кожнае з народжаных блізнят. Гэта аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем першага дзіцяці (10 БПМ — да 31 кастрычніка Br4877,2), на другое і наступных дзяцей (14 БПМ — да 31 кастрычніка Br6828,08), а таксама аднаразовая выплата на кожнае дзіця (2 БПМ — да 31 кастрычніка Br975,44), паведамляе БелТА.

Такім чынам, пры нараджэнні двайнят, калі гэта першыя дзеці ў сям’і, бацькі атрымаюць Br13,6 тыс., або 28 БПМ. Калі да нараджэння двайнят у сям’і ўжо было дзіця, то сума складзе Br15,6 тыс., або 32 БПМ.

У выпадку нараджэння трайнят, калі гэта першыя дзеці ў сям’і, дапамога бацькам складзе Br21,4 тыс., або 44 БПМ. Калі да нараджэння трайнят у сям’і ўжо было дзіця (дзеці), то сума складзе Br23,4 тыс., або 48 БПМ.

Акрамя таго, сем’ям, якія выхоўваюць дваіх і больш дзяцей, якія нарадзіліся адначасова да спаўнення дзецям ўзросту 3 гадоў, прадастаўляецца няня для догляду за двайнятамі — у межах 20 гадзін у тыдзень, за трайнятамі — да 40 гадзін у тыдзень.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю