На мінулым тыдні ў дзевяцікласнікаў завяршыліся выніковыя іспыты, прайшлі вечары развітання са школай. І рабятам неабходна вызначыцца, што рабіць далей: ісці вучыцца ў каледж ці паступаць у 10-ы клас. Тэма залічэння на трэцюю прыступку сярэдняй адукацыі выклікала хвалю абмеркаванняў у інтэрнэце, паведамляюць «Минск-Новости».
Як фарміруюць у сталічных школах 10-я класы і каго ў іх залічаюць, расказала намеснік старшыні камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Вольга Смірнова.
Прымаючы рашэнне аб адкрыцці 10-х класаў, установа адукацыі ўлічвае патрэбнасці эканомікі, а таксама запыт дзяцей і бацькоў, свае матэрыяльна-тэхнічныя магчымасці. Яны могуць быць базавымі і профільнымі (у тым ліку прафесійнай накіраванасці), і іх сетка павінна быць размеркавана па тэрыторыі раёна раўнамерна.
На працягу навучальнага года педагогі праводзяць з дзевяцікласнікамі прафарыентацыйную работу і ведаюць, хто з хлопчыкаў і дзяўчынак плануе паступаць у каледж, а хто — у 10-ы клас і якія прадметы пры гэтым выбірае для паглыбленага вывучэння.
У профільныя класы існуе конкурсны адбор. Патрэбны:
- Сярэдні бал дакумента аб адукацыі не ніжэй за 7;
- Не ніжэй за 7 павінен быць бал па двух профільных прадметаў, якія будуць вывучаць на павышаным узроўні.
Але захаванне гэтых двух абавязковых крытэрыяў яшчэ не гарантуе залічэнні. Калі жадаючых патрапіць у пэўны клас будзе больш, чым дазваляе план набору, адбудзецца конкурс. Прымуць рабят з больш высокімі баламі. Тэрытарыяльнай прывязкі, у які профільны клас школы ці гімназіі трэба падаць дакументы, не існуе.
Як адзначыла Вольга Смірнова, ажыятажу пры паступленні няма, але невялікі конкурс усё ж прысутнічае амаль ва ўсіх школах і гімназіях з профільнымі класамі.
Дарэчы, паўдзельнічаць у конкурсе адначасова ў некалькіх установах адукацыі нельга.
Гімназіі адрозніваюцца ад школ тым, што фарміруюці толькі профільныя 10-е класы. Базавых у іх няма.
Тэрміны падачы дакументаў у профільныя класы — з 12 чэрвеня па 17 жніўня, у базавыя класы — з 12 чэрвеня па 28 жніўня.
Адбору ў базавыя класы няма. Дзіця прымуць па жаданні, але з улікам зацверджаных кантрольных лічбаў прыёму. Напрыклад, школа фарміруе адзін такі клас напаўняльнасцю 25 вучняў. 26-га ўжо не возьмуць. Але што рабіць, калі навучэнец марыць паступіць у ВНУ і хоча прадоўжыць вучобу ў старэйшых класах? Як ужо было адзначана вышэй, сетка базавых класаў па тэрыторыі раёна размеркавана раўнамерна. Калі абітурыент не пападае ў сваю школу, можа прэтэндаваць на паступленне ў іншую.
Фота з адкрытых крыніц