Top.Mail.Ru
94

Як і колькі беларусы будуць працаваць у першым месяцы вясны, расказалі ў Мінпрацы

Як і колькі беларусы будуць працаваць у сакавіку, расказалі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, паведаміла БелТА. 


Усяго ў сакавіку 31 дзень. Пры пяцідзённым працоўным тыдні будзе 22 працоўныя дні, а пры шасцідзённым — 26. Колькасць выхадных дзён складзе: дзевяць (пры пяцідзённым тыдні) і пяць (пры шасцідзённым).

Разліковая норма працоўнага часу ў сакавіку пры 40-гадзінным працоўным тыдні складзе: для пяцідзённага працоўнага тыдня з выхаднымі ў суботу і нядзелю — 176 гадзін, для шасцідзённага працоўнага тыдня з выхадным днём у нядзелю — 173 гадзіны.

У Мінпрацы таксама нагадалі, што дзяржаўнае свята Дзень жанчын сёлета выпала на нядзелю. «Для работнікаў з пяцідзённым працоўным тыднем скарочанага перадсвяточнага дня ў сакавіку няма. А для работнікаў з шасцідзённым працоўным тыднем субота, 7 сакавіка, будзе скарочаная на 1 гадзіну (перадсвяточны дзень)», — растлумачылі ў прэс-службе.

Акрамя таго, у Мінпрацы нагадалі, што разліковая норма працоўнага часу на 2026 год устаноўлена пастановай Міністэрства ад 16 верасня 2025 года № 95 «Аб устанаўленні разліковай нормы працоўнага часу на 2026 год».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю