Top.Mail.Ru

Як ідзе падрыхтоўка да святкавання 900-годдзя Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра

Рабочая нарада прайшла пад старшынствам намесніка Прэм’ер-міністра Уладзіміра Караніка прайшла сёння ў Доме ўрада.


Профільны віцэ-прэм’ер нагадаў, што Спаса-Ефрасіннеўскі жаночы манастыр у Полацку — адзін з вядучых цэнтраў праваслаўя, месца, якое штогод збірае сотні тысяч паломнікаў:

— Гэта месца, куды людзі едуць для таго, каб атрымаць падтрымку, заспакаенне, Божую дапамогу і Божую параду.

Ён акцэнтаваў увагу, што 900-годдзе — знакавая дата для ўсёй постсавецкай прасторы, бо гэта адзін з найстарэйшых дзейных манастыроў з вялікімі традыцыямі.

— Наша задача, каб свята прайшло так, каб кожны ахвотны змог дакрануцца да цэнтра сілы, каб мы арганізавалі гэта ўсё максімальна камфортна, бяспечна і завяршылі ўсе работы, якія плануюцца па рэстаўрацыі святыні, арганізацыі святкавання на вельмі высокім узроўні, — падкрэсліў Уладзімір Каранік, дадаўшы, што праінфармаваны аб ходзе работ, якія выконваюцца ў адпаведнасці з зацверджаным планам. — Нейкіх сур’ёзных праблем і адставанняў няма, але ўлічваючы, што часу застаецца няшмат, наша задача цяпер — абмеркаваць дробныя шурпатасці і праблемы, якія ёсць, каб святкаванне прайшло на высокім узроўні.

У гутарцы з журналістамі ўпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак канкрэтызаваў: святкаванне юбілею адбудзецца 5 чэрвеня 2025 года.

Паводле яго слоў, прадугледжаны таксама цэлы шэраг мерапрыемстваў, якія ўжо праводзяцца:

— Ладзяцца конкурсы сярод навучэнцаў, духоўна-асветніцкія мерапрыемствы. Вельмі шырока асвятляецца ў сродках масавай інфармацыі падрыхтоўка да святкавання юбілею. У маі 2025 года адбудуцца канферэнцыі ў горадзе Полацку, на якіх будзе абмяркоўвацца як роля самога Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра ў духоўным станаўленні беларускага народа, так і роля асветніцы, духоўнай заступніцы Беларусі Ефрасінні Полацкай.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю