Выразна і зладжана!
Першы намеснік камандуючага ўнутранымі войскамі — начальнік штаба Аляксандр Быкаў пракаментаваў ход правядзення праверкі баявой гатоўнасці 7-й асобнай спецыяльнай міліцэйскай брыгады ўнутраных войскаў МУС, ініцыяванай Прэзідэнтам, паведамляецца ў тэлеграм-канале МУС Беларусі.
— Злучэнне прыведзена ў ступень баявой гатоўнасці «Поўная», ажыццяўляецца перавод з мірнага на ваенны час у аб’ёме, вызначаным Дзяржаўным сакратаром Савета Бяспекі. Органы кіравання перайшлі на баявы рэжым работы. У самыя кароткія тэрміны і са значным апярэджаннем устаноўленых часовых паказчыкаў адмабілізаваныя ваеннаабавязаныя шэрагу падраздзяленняў, указаных у распараджэнні, — заявіў Аляксандр Быкаў.
Ён падкрэсліў, што з добраахвотнікамі праводзяцца навучальныя мерапрыемствы па плане адзіночнай падрыхтоўкі, іх ужо падводзяць да зладжвання і ротных тактыка-спецыяльных вучэнняў:
— На занятках адпрацоўваюцца пытанні агульнавайсковай падрыхтоўкі. Байцы асвяжаюць у памяці навыкі агнявой, тактычнай, медыцынскай. Дадаткова даем практыку ў выкарыстанні БЛА, кіраванні сродкамі падвышанай манеўранасці, матацыкламі, квадрацыкламі. Акрамя гэтага, праверылі ўзровень фізпадрыхтоўкі ўсіх мабілізаваных. Яна на высокім узроўні! Усе хлопцы зараджаныя на перамогу!
Намеснік камандуючага акцэнтаваў, што ўсе мерапрыемствы праходзяць на фоне пастаяннага ўздзеяння ўмоўнага праціўніка. У раёнах пунктаў пастаяннай дыслакацыі і зладжвання працуюць умоўныя дыверсійна-разведвальныя групы, робяцца спробы нападу, агнявога ўздзеяння і атакі беспілотнікамі.
— Нашы дзяжурныя сілы ўмела забяспечваюць непасрэднае, паходнае і вартавое ахоўванне. Значная частка супрацьстаялага боку знішчаная, шэраг дыверсантаў затрыманыя. Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў штодня кантралюе работу правяраемых падраздзяленняў, нацэльвае на вынік. Усе, ад камандзіра да байца, усведамляюць адказнасць і значнасць праводзімага мерапрыемства, разумеюць, што сёння яны прадстаўляюць унутраныя войскі і Міністэрства ўнутраных спраў у цэлым, зробяць усё, каб апраўдаць гэтую адказнасць, выканаць усе задачы і паспяхова здаць дадзены экзамен, — рэзюмаваў Аляксандр Быкаў.
Данііл ХМЯЛЬНІЦКІ
Фота МУС