Top.Mail.Ru

Як хутка дзеці адаптуюцца да жыцця без тэлефонаў у летніх лагерах, расказалі ў Мінадукацыі

Як хутка дзеці адаптуюцца да жыцця без тэлефонаў у летніх лагерах, БелТА расказалі ў Міністэрстве адукацыі.



Кожны год у Беларусі каля 400 тыс. дзяцей адпачываюць у лагерах усіх тыпаў. У іх паспяхова рэалізуюцца ІТ-змены, лінгвістычныя, навукова-тэхнічныя, ваенна-патрыятычныя праграмы. Адукацыйная нагрузка складае 2-4 гадзіны ў дзень, што дае магчымасць спалучаць якаснае навучанне з паўнацэнным адпачынкам.

«У апошнія гады з’явіліся змены па робататэхніцы, медыя і блогінгу, фінансавай дасведчанасці, зялёнай эканоміцы. Дзеці працуюць на сучасным абсталяванні, асвойваюць лічбавыя навыкі. Педагогі-псіхолагі адзначаюць, што ўжо да сярэдзіны першага тыдня дзеці поўнасцю адаптуюцца да жыцця без тэлефонаў і актыўна ўключаюцца ў жыццё атрада і жывыя стасункі з равеснікамі», — праінфармавалі ў адукацыйным ведамстве.

Беларускі вопыт «разумных канікулаў» вывучаюць дэлегацыі з Расіі, Кітая, Сірыі, Узбекістана, Азербайджана і іншых краін. Флагманам метадычнай работы прызнаны НДЦ «Зубраня».

«У Беларусі захоўваецца стапрацэнтная дзяржаўная падтрымка дзіцячага аздараўлення. Кожны школьнік ад 6 да 18 гадоў мае права на датацыю: дзяржава кампенсуе да 40 працэнтаў кошту пуцёўкі ў загарадны лагер і больш як 70 працэнтаў — у лагер з дзённым знаходжаннем. Для дзяцей са шматдзетных, малазабяспечаных сем’яў, дзяцей-сірот і дзяцей-інвалідаў адпачынак поўнасцю бясплатны», — нагадалі ў міністэрстве.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю