Top.Mail.Ru

Што рыхтуе Лаўрышаўскі манастыр да свайго 800-годдзя?

Чакаюцца паломнікі не толькі з Беларусі, але і з іншых краін.

Ігумен Арыстарх адзначыў, што пры падрыхтоўцы да святочнай даты браты манастыра і труднікі надалі асаблівую ўвагу добраўпарадкаванню тэрыторыі манастыра і абнаўленню наяўных на ёй капліц: «Цяпер іх 15, а ўсяго ў будучыні плануецца пабудаваць 33 — па гадах зямнога жыцця Хрыста».

Па словах намесніка, увесь гэты год у манастыры праходзіць пад знакам юбілею. Раней па тэрыторыі епархіі з 10 па 12 жніўня ўжо прайшоў трохдзённы хрэсны ход. А кульмінацыяй знакавай даты стане 5 лістапада. 

Дзень пачнецца з вадасвятнага малебна, агульнай споведзі, а ў 10 раніцы будзе здзейснена Боская літургія, якую ўзначаліць Мітрапаліт Веніямін. Па заканчэнні літургіі па тэрыторыі манастыра пройдзе хрэсны ход.

У гэты дзень будзе таксама асвечана новая манастырская капліца ў гонар Жыровіцкай іконы Божай Маці, якая па сваёй архітэктуры нагадвае Свята-Успенскі сабор Жыровіцкага манастыра, дзе сёлета таксама святкавалі юбілейную дату.

Працягнецца дзень святочнай трапезай. «Пасля гэтага будуць арганізаваны экскурсіі. Хтосьці зможа акунуцца — у нас тут ёсць купель, хтосьці проста пагуляе па манастыры і падасць запісачкі. Калі будуць ахвотныя застацца яшчэ на дзень, у нас ёсць магчымасць размясціць каля 40 чалавек», — адзначыў ігумен Арыстарх і дадаў, што ў гэты дзень у манастыры чакаюць вялікую колькасць паломнікаў не толькі з Беларусі, але і з іншых краін.

Поўны артыкул чытайце ў газеце «Звязда»

Яна ВАЛАСАЧ, фота аўтара

Чытайце таксама: Да 800-годдзя Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага манастыра адбудзецца трохдзённы хрэсны ход

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю