Гульняманія прымушае людзей рабіць мноства неабдуманых учынкаў. Жаданне зрабіць стаўку бывае настолькі вялікім, што пры адсутнасці грошай гульняман учыняе супрацьпраўныя дзеянні, паведамляе
Малады чалавек,
Праглядаючы ў месенджары групу з аб’явамі суіскальнікаў арэнднага жылля, ён знаходзіў «кліента» і звязваўся з ім, прапаноўваючы нібыта наяўнае ў яго жыллё ў горадзе Мінску для арэнды. Дамовіўшыся аб кошце паслугі, малады чалавек даваў інфармацыю аб банкаўскай карце, куды трэба было залічыць плату за арэнду. Атрыманыя грашовыя сродкі ён адразу траціў на стаўкі ў
Так, сярод яго «кліентаў» аказаўся
Дарэчы, раней малады чалавек ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за такія дзеянні. І на гэты раз дзейнасць «прадпрымальнага» арэндадаўцы была ацэнена праваахоўнікамі згодна з літарай Закона. На яго завялі крымінальную справу за махлярства.
Вартавыя парадку нагадваюць, што Інтэрнэт, напоўнены прывабнымі прапановамі выгод і паслуг, тоіць у сабе шмат небяспек. Часта кіберпрастора выкарыстоўваецца ашуканцамі для завалодвання грашовымі сродкамі наіўных грамадзян. Таму трэба быць максімальна пільнымі і асцярожнымі.
Варта насцярожыцца і адмовіцца ад здзелкі, калі:
арэндадаўца просіць залог, аванс або «рэгістрацыйны ўзнос» да прагляду або падпісання дагавора;
уласнік «міфічнай» кватэры, які выйшаў з вамі на сувязь, адмаўляецца паказваць жыллё;
арэндадаўца на вас цісне, каб «хутчэй унеслі аплату, пакуль не знялі»;
зносіны з арэндадаўцам адбываюцца толькі ў сацсетках;
арэндадаўцы адмаўляюцца паказаць дакументы на кватэру.
Як сябе абараніць?
Агляд абавязковы: ніколі не плаціце грошы (залог, аванс) да асабістага агляду жылля.
Праверка дакументаў: патрабуйце ва ўласніка пашпарт і дакументы на кватэру (пасведчанне аб праве ўласнасці).
Дагавор: заключайце афіцыйны дагавор найму з дакладна прапісанымі ўмовамі і сумамі.
Спосаб аплаты: не пераводзьце грошы на карты фізічных асоб, а тым больш не ўносьце «аванс» без дагавора; калі залог — то ён павінен быць прапісаны ў дагаворы.
Кошт: занадта нізкая цана — дакладная прыкмета махлярства.
Агенцтва: правярайце рэпутацыю агенцтва, а аплату паслуг рыэлтара — толькі пасля падпісання дагавора з ім.
Бяспека: не адпраўляйце сканы пашпарта да падпісання дагавора.