Top.Mail.Ru

Як маразы і перапады тэмператур уплываюць на смартфоны?

Батарэя хутчэй разраджаецца або паказвае няправільны рэшткавы зарад, экран смартфона горш рэагуе на дакрананні, а дынамікі пачынаюць хрыпець


Дэталі смартфонаў, асабліва батарэі і сэнсарныя экраны, адчувальныя да маразоў і перападаў тэмператур — з-за іх прылады могуць паступова страчваць працаздольнасць, расказвае РІА «Новости».

Больш за ўсё халадоў баяцца батарэі і сэнсарныя экраны. Але і іншыя дэталі прылады могуць быць уразлівымі да паніжэння і скачкоў тэмпературы — і рэагаваць на іх часовым зніжэннем працаздольнасці, пагаршэннем якасці работы ці нават незваротнай паломкай.

Так, электраліт у акумулятары смартфона гусцее ад холаду — у сувязі з гэтым батарэя хутчэй разраджаецца ці паказвае няправільны рэшткавы зарад. Як вынік, прылада можа адключацца на марозе ці горш трымаць зарадку ў далейшым. У халоднае надвор’е павялічваецца рызыка пашкоджанняў металічных элементаў з-за таго, што металы сціскаюцца, а пластык становіцца крохкім.

Экран смартфона горш рэагуе на дакрананні з-за зніжэння дынамікі вадкіх крышталёў, а камера горш факусіруецца з прычыны загусцення змазкі, якая пакрывае элементы, што рухаюцца. А дынамікі пачынаюць хрыпець з-за пагаршэння рухомасці мембран.

Не менш, чым ад холаду, дэвайс пакутуе ад перападаў тэмпературы. Калі замерзлы гаджэт трапляе ў цеплыню, унутры корпуса можа ўтварыцца кандэнсат, а пры хуткім награванні павялічваецца рызыка мікрапашкоджанняў.

Для таго, каб смартфоны не страчвалі працаздольнасці, іх трэба трымаць у чахле з тоўстага сілікону, гумы ці скуры і насіць у кішэні. Не варта пакідаць прылады на заснежаных паверхнях, а таксама на холадзе — напрыклад, у машыне. У моцныя маразы не варта зараджаць смартфон больш чым на 70 %, таксама трэба імкнуцца трымаць зарад не ніжэй за 40 %. Пасля вяртання ў цеплыню пакідайце яго ў халоднай кішэні ці сумцы далей ад награвальных прыбораў, каб ён мог нагрэцца да пакаёвай тэмпературы паступова. Устрымайцеся ад актыўнага выкарыстання і не стаўце яго адразу ж на зарадку — дайце «адпачыць» хаця б паўгадзіны.

 

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю