Top.Mail.Ru

Як мінчане губляюць грошы, заказваючы кветкі анлайн

101 ружа і... пусты кашалёк


У Цэнтральнае РУУС звярнуліся двое жыхароў сталіцы, якія сталі ахвярамі інтэрнэт-ашуканцаў пры заказе кветак праз сацсеткі. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Міліцыя Мінска».

27-гадовы мінчанін хацеў зрабіць рамантычны сюрпрыз сваёй дзяўчыне — ён замовіў букет са 101 ружы. Ён знайшоў прывабную, як яму падалося, прапанову ў сацыяльнай сетцы і аформіў заказ. Прадавец запатрабаваў поўную перадаплату — 210 рублёў, якую малады чалавек і перавёў на ўказаны рахунак.

Пасля гэтага яму прыйшла спасылка нібыта на сайт дастаўкі, дзе ён увёў свае анкетныя дадзеныя, нумар тэлефона і дадзеныя банкаўскай карты. 

Пасля гэтага з карты спісалі яшчэ 140 рублёў.

Мінчанін паспрабаваў звязацца з прадстаўнікамі інтэрнэт-магазіна, аднак яго праігнаравалі, а кветкі так і не даставілі.

Яшчэ адна пацярпелая, 55-гадовая мінчанка, таксама вырашыла парадаваць сябе — хацела заказаць 51 ружу да дня нараджэння. Знайшла аб’яву, перавяла 140 рублёў, але пасля ўводу дадзеных на платформе для афармлення дастаўкі з яе карты спісалі ўсе сродкі — больш за 1800 рублёў.

Пасля гэтага аферысты заблакавалі яе акаўнт.

Па гэтых фактах узбуджаны крымінальныя справы.

  • Міліцыя нагадвае: не рабіце пакупкі ў магазінах з сацыяльных сетак, калі ў вас патрабуюць поўную перадаплату. Не давярайце водгукам і колькасці лайкаў, бо яны могуць быць падробленымі. Выбірайце надзейных прадаўцоў і правярайце іх рэпутацыю праз пошукавы радок любога браўзэра, — пракаментавала гэтую інфармацыю старшы інспектар ГІГС Цэнтральнага РУУС Надзея Каліберава.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю