Як моладзі зарабіць свой першы працоўны вопыт і грошы, паведамілі БелТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Знайсці актуальныя вакансіі можна на партале gsz.gov.by у раздзеле «Часовая занятасць». Там таксама ёсць асобна вынесеныя прапановы для непаўналетніх і магчымасць выбраць у графе пошуку на сайце сваю вобласць, раён ці абласны цэнтр.
Другі варыянт пошуку працы — наведаць з 13 па 17 красавіка маладзёжны кірмаш вакансій у рэгіёне. Вакансіі прапануюць вядучыя работадаўцы кожнай вобласці: прадпрыемствы прамысловасці, арганізацыі гандлю, гасцінічнага і рэстараннага бізнесу, лясной і сельскай гаспадаркі. На кірмашы можна вывучыць розныя прапановы і непасрэдна пагутарыць з наймальнікам. Гэта выдатная магчымасць прайсці прафтэсціравання і вызначыцца з далейшай кар’ернай траекторыяй або проста знайсці працу на летніх канікулах.
Летась удзел у кірмашы прыняло 56 тыс. чалавек, кожны трэці ўжо на кірмашы дамовіўся аб будучым працаўладкаванні.