Top.Mail.Ru

Як МУС прапануе палепшыць падрыхтоўку курсантаў аўташкол

Больш гадзін навучання і змяненне праграм.


На пасяджэнні Пастаяннай камісіі па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху пры Савеце Міністраў абмеркавалі паляпшэнне якасці падрыхтоўкі вадзіцеляў у аўташколах. Аб гэтым БелТА паведамілі ў МУС.

Пасяджэнне Пастаяннай камісіі па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху пры Савеце Міністраў прайшло пад старшынствам намесніка прэм’ер-міністра Анатоля Сівака. Камісія разгледзела якасць падрыхтоўкі ў аўташколах вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў.

Начальнік галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Віктар Ротчанкаў адзначыў, што ў мінулым годзе каля 71 тыс. грамадзян звярнуліся ў экзаменацыйныя падраздзяленні для атрымання вадзіцельскага пасведчання. Тэорыю з першай спробы здалі 58% кандыдатаў. У той жа час практычны іспыт — толькі 35%. Статыстыка і шматлікія нараканні выпускнікоў аўташкол патрабуюць прыняцця мер для павышэння якасці паслуг па падрыхтоўцы вадзіцеляў.

Для вырашэння праблемы МУС выступае з ініцыятывай вызначыць канкрэтны пералік умоў, пры якіх дзеянне сертыфіката аб адпаведнасці навучальнай арганізацыі можа быць прыпынена або адменена. Акрамя таго, прапанавана разгледзець пытанне аб унясенні змяненняў у адзіныя праграмы падрыхтоўкі вадзіцеляў, павялічыць колькасць гадзін навучання навыкам ваджэння з 50 да 70, а таксама пашырыць практыку выкарыстання інтэрактыўных навучальных трэнажораў.

  • З улікам выказаных прапаноў ад міліцэйскага ведамства старшыня камісіі даў шэраг канкрэтных даручэнняў зацікаўленым. Да трэцяга квартала неабходна прадаставіць комплекс адпаведных мер.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю