«Робім усё для таго, каб падштурхнуць нашых людзей на правядзенне работ па добраўпарадкаванні»
Яшчэ ў пачатку 2025 года ў Мінскім абласным Савеце дэпутатаў адбыўся папярэдні адбор праектаў грамадзянскіх ініцыятыў. Як адзначыла член Савета Рэспублікі, старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля ЯКУБІЦКАЯ, гэта адзін з важных напрамкаў дзейнасці дэпутацкага корпуса Міншчыны, які рэалізуецца Асацыяцыяй па рэалізацыі грамадзянскіх ініцыятыў пры Мінскім абласным Савеце. Карэспандэнт «Звязды» даведаўся, з дапамогай якіх ідэй жыхары Міншчыны хочуць зрабіць свае населеныя пункты больш камфортнымі, добраўпарадкаванымі і ўтульнымі.

Ад паркаў і сквераў — да спартыўных пляцовак
- Сёлета на конкурс было прадстаўлена 35 ініцыятыў — ад стварэння новых грамадскіх прастор да праектаў па захаванні гістарычнай памяці. «Грамадзянскія ініцыятывы сталі добрай традыцыяй па ўсёй краіне. Такія праекты дазваляюць рэалізаваць ідэі, накіраваныя на навядзенне парадку, добраўпарадкаванне і стварэнне камфортнага асяроддзя. Яны робяць населеныя пункты больш эстэтычнымі і прывабнымі, становячыся месцамі прыцягнення. Гэта могуць быць спартыўныя і дзіцячыя пляцоўкі, паркі, скверы, а таксама патрыятычныя праекты, якія захоўваюць памяць аб земляках, якія адстаялі Вялікую Перамогу», — адзначыла старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая.
Наталля Якубіцкая адзначыла рост актыўнасці грамадзян: «2025-ы — гэта Год добраўпарадкавання. Людзі аб’ядноўваюць намаганні і магчымасці, а мы падтрымліваем іх ініцыятывы. Мы не стаім на месцы — рухаемся ў гэтым кірунку, таму што разумеем, што Указ Прэзідэнта Беларусі аб правядзенні Года добраўпарадкавання накіраваны на ўзаемадзеянне і ўдзел усіх слаёў насельніцтва, арганізацый, мясцовых органаў кіравання і самакіравання, дэпутатаў. Таму мы робім усё для таго, каб падштурхнуць нашых людзей на правядзенне работ па добраўпарадкаванні, каб наша Мінская вобласць стала яшчэ лепш».
У праектаў — комплексны характар
Агульная сума фінансавання адабраных праектаў складае больш за 444 тысячы рублёў, што з’яўляецца значным укладам у развіццё мясцовых тэрыторый і падтрымку грамадзянскіх ініцыятыў у Мінскай вобласці. «Аналіз адабраных на 2025 год праектаў паказвае разнастайнасць напрамкаў грамадзянскіх ініцыятыў, што забяспечвае комплекснае развіццё тэрыторый вобласці і ўлік інтарэсаў розных груп насельніцтва. Праекты ахопліваюць розныя сферы грамадскага жыцця і накіраваны на вырашэнне актуальных праблем мясцовага насельніцтва», — паведаміў старшыня Мінскай абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў Дзмітрый ДАВЫДАЎ.
Паводле яго слоў, кожны праект адлюстроўвае спецыфічныя запыты і патрэбы канкрэтнага населенага пункта, што дазваляе максімальна эфектыўна выкарыстоўваць выдзеленыя сродкі і дасягаць значных вынікаў. Дзмітрый Давыдаў адзначыў, што многія праекты маюць комплексны характар і накіраваны на вырашэнне адразу некалькіх задач. Напрыклад, добраўпарадкаванне парку можа ўключаць у сябе не толькі азеляненне і стварэнне зон адпачынку, але і ўстаноўку спартыўных і дзіцячых пляцовак, што робіць такія праекты асабліва каштоўнымі.
«Прысядзем на дарожку» ў Валожынскім раёне
Сярод пераможцаў конкурсу грамадзянскіх ініцыятыў 2025 года — праект будаўніцтва зоны адпачынку «Прысядзем на дарожку» ў Валожынскім раёне, у гарадскім пасёлку Івянец. Ён накіраваны на стварэнне камфортнай зоны адпачынку для мясцовых жыхароў і гасцей пасёлка, што спрыяе паляпшэнню якасці жыцця і павышэнню прывабнасці населенага пункта. «Па стане на ліпень 2025 года ў зоне адпачынку выкананы работы па раскорчванні спілаваных дрэў, праведзены работы па ўкладцы электракабеля, праведзена аплата ў памеры 15 тысяч рублёў за бардзюрны камень і плітку. Таксама чакаецца пастаўка матэрыялаў у бліжэйшыя дні, пасля чаго будуць пачаты работы па ўкладцы. Ужо праведзены таргі па набыцці лавак, вядуцца перамовы з падрадчыкам па ўмовах аплаты. Маюцца ўсе неабходныя матэрыялы для азелянення тэрыторыі», — падкрэсліў Дзмітрый Давыдаў. Рэалізацыя праекта ідзе ў адпаведнасці з вызначаным графікам, і ініцыятары разлічваюць выканаць усе запланаваныя работы ў пазначаныя тэрміны.
Праект «Парк адзінства і раўных магчымасцяў» у Капыльскім раёне
Адным з пераможцаў конкурсу грамадзянскіх ініцыятыў 2025 года стаў праект «Парк адзінства і раўных магчымасцяў» у Капыльскім раёне, у горадзе Капыль. Праект мае асаблівую сацыяльную значнасць, бо накіраваны на стварэнне інклюзіўнай прасторы, даступнай для ўсіх катэгорый грамадзян, уключаючы людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
«Па стане на ліпень 2025 года ў рамках рэалізацыі праекта былі набыты лаўкі для ўстаноўкі ў парку. На гэтым тыдні плануецца аплата астатняй неабходнай маёмасці для добраўпарадкавання тэрыторыі», — сказаў Дзмітрый Давыдаў. Ён дадаў, што з сярэдзіны ліпеня 2025 года ініцыятары праекта плануюць прыступіць да ўстаноўкі набытага абсталявання і добраўпарадкавання тэрыторыі парку. Усе работы праводзяцца ў адпаведнасці з зацверджаным графікам і планам рэалізацыі праекта.

Праект добраўпарадкавання парку ў Крупскім раёне
- На конкурсе сёлета быў ухвалены і праект па добраўпарадкаванні тэрыторыі Цэнтральнага парку ў гарадскім пасёлку Халопенічы Крупскага раёна. «Гэты праект з’яўляецца адным з найбольш маштабных сярод пераможцаў конкурсу і накіраваны на комплекснае абнаўленне галоўнай грамадскай прасторы пасёлка. Сёння ўжо створана падстава для сцэны на суму 1 348 рублёў, заключаны дагавор на пастаўку і ўстаноўку варкаўт-пляцоўкі на суму 24 тысячы рублёў (тэрмін устаноўкі да 25 ліпеня 2025 года), праводзіцца падключэнне дэкаратыўных ліхтароў для асвятлення парку». Сёння таксама праводзіцца працэдура дзяржаўных закупак па набыцці 2 дзіцячых гульнявых пляцовак, 7 лавак і дахі для сцэны.
Напрыканцы
«Аналіз праектаў грамадзянскіх ініцыятыў 2025 года дазваляе зрабіць выснову аб іх высокай сацыяльнай значнасці і адпаведнасці актуальным патрэбам насельніцтва Мінскай вобласці, — падкрэсліў Дзмітрый Давыдаў. — Кожны з адабраных праектаў накіраваны на вырашэнне канкрэтных праблем і паляпшэнне якасці жыцця грамадзян».Мясцовыя Саветы дэпутатаў адыгрываюць важную ролю ў падтрымцы грамадзянскіх ініцыятыў на ўзроўні канкрэтных раёнаў і населеных пунктаў. Яны аказваюць арганізацыйную і інфармацыйную падтрымку ініцыятарам праектаў, дапамагаюць у прыцягненні дадатковых рэсурсаў і забяспечваюць узаемадзеянне з мясцовымі органамі выканаўчай улады. «Такое цеснае супрацоўніцтва паміж органамі мясцовага самакіравання і грамадзянамі спрыяе развіццю дэмакратычных прынцыпаў кіравання, павышэнню эфектыўнасці выкарыстання бюджэтных сродкаў і фармаванню актыўнага грамадзянскай супольнасці», — рэзюмаваў Дзмітрый Давыдаў.
Данііл ХМЯЛЬНІЦКІ,
Фота Мінскай абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў.