Top.Mail.Ru
270

Як не стаць ахвярай махляроў пры пакупках у Instagram, расказалі ў МПЗ

Як не стаць ахвярай махляроў пры пакупках у Instagram, расказалі ва ўпраўленні аператыўных мерапрыемстваў інспекцыі Міністэрства падаткаў і збораў (МПЗ) Мінску, паведамляе БелТА.



«Скаргі на нядобрасумленных прадаўцоў у Instagram рэгулярна паступаюць у адрас упраўлення. Камусьці даслалі не той памер, кагосьці знервавала якасць набытага тавару, ну а дзесьці „прадавец“ узяў перадаплату, а потым заблакаваў тэлефонны нумар пакупніка і яго рахунак. Нагадваем усім чарговым разам: Instagram — сацыяльная сетка, якая знаходзіцца па-за юрысдыкцыяй Беларусі. Купляючы ў Instagram тавары або заказваючы паслугі, вы дзейнічаеце на свой страх і рызыку», — гаворыцца ў паведамленні.

Ва ўпраўленні адзначылі, што ні адзін добрасумленны суб’ект гаспадарання не прапануе перавесці грошы ў кошт аплаты тавараў або паслуг на банкаўскую карту. «У лепшым выпадку гэта можа быць самазанятая фізічная асоба, калі гаворка ідзе пра паслугу. Тады выканаўца без працы паведаміць вам свой УНП, па якім на сайце МПЗ можна будзе праверыць, ці зарэгістраваны ён у якасці плацельшчыка падатку на прафесійны даход. Калі легальны суб’ект гаспадарання рэкламуе тавары ці паслугі ў Instagram, ён абавязкова пакажа свае рэквізіты: найменне, УНП, юрыдычны адрас і спасылку на зарэгістраваную ва ўстаноўленым парадку інтэрнэт-краму — добрасумленны бізнесмен не стане хаваць сваіх звестак», — падкрэсліваюць спецыялісты.

Таксама ва ўпраўленні растлумачылі, што рабіць, калі ўсё ж сталі ахвярай падману. «Амаль у 100% выпадкаў бескарысна прасіць або пагражаць нядобрасумленнаму контрагенту. Хутчэй за ўсё, вы ўсё роўна напішаце скаргу. Таму зрабіце максімум для яе паспяховага разгляду і перш за ўсё захавайце лічбавыя сляды вашага ўзаемадзеяння: перапіску ў Instagram, тэлефонныя нумары, банкаўскія транзакцыі. У заключэнне нагадаем, што лепшы спосаб пазбегнуць страты нерваў і грошай — ніколі і нічога не купляць у Instagram», — падсумавалі спецыялісты.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю