Top.Mail.Ru
299

Як не захварэць падчас падарожжа?

Пра важныя правілы бяспекі для падарожнікаў расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, паведамляе БелТА.


  1. Пазбягайце кантакту з насякомымі, асабліва ў Тайландзе, В'етнаме, Індыі, Інданезіі, Філіпінах, Саудаўскай Аравіі, Амане і іншых краінах, дзе частыя выпадкі на малярыю, ліхаманку дэнге і іншыя інфекцыя, якія перадаюцца праз укусы насякомых. Таксама рэкамендуецца прымяняць рэпеленты, электрафумігатары, у памяшканнях выкарыстоўваць супрацьмаскітныя сеткі, ахоўныя полагі, падчас прагулак — закрытае адзенне.
  2. У Саудаўскай Аравіі, Амане і іншых краінах Блізкага Усходу, дзе цыркулюе ўзбуджальнік захворвання блізкаўсходнім рэспіраторным сіндромам, не варта кантактаваць з вярблюдамі і ёсць прадукты харчавання з іх.
  3. Урачы раяць выключыць кантакт з жывёламі, бо яны могуць быць інфікаваныя вірусам шаленства (практычна паўсюдна), узбуджальнікамі ліхаманкі Марбург (Танзанія, Руанда, Ангола, Конга і інш.) і воспы малпаў (эндэмічных краін Афрыкі), а таксама іншых інфекцыйных і паразітарных захворванняў.
  4. Таксама рэкамендуецца пазбягаць кантакту з хатняй і дзікай птушкай.
  5. Не варта забываць пра асабістую гігіену, піць толькі бутыляваную ваду, выконваць тэрміны прыдатнасці (захоўвання) і ўмовы захоўвання скорапсавальных прадуктаў. Есць толькі прадукты з гарантаванай якасцю. Пазбягаць выпадковых аб’ектаў грамадскага харчавання, не спрабаваць і не купляць ежу з рук на рынках і ў выпадковых гандляроў. Не варта есці сырую рыбу ці мяса, садавіну і гародніну трэба мыць бутыляванай ці кіпячонай вадой.
  6. Пры купанні ў вадаёмах і басейнах трэба пазбягаць траплення вады ў рот і нос. На пляжы трэба карыстацца подсцілам ці шэзлонгам. Не варта хадзіць басанож.
Пры звароце па медыцынскую дапамогу ў замежнай краіне, варта ўзяць у ўрача дакумент з апісаннем захворвання і праведзенага лячэння. У выпадку, калі на працягу 21 дня пасля вяртання з замежнай паездкі пагоршылася самаадчуванне, павысілася тэмпература цела, трэба звярнуцца па медыцынскую дапамогу і паведаміць медыцынскаму работніку аб факце знаходжання за мяжой.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю