Top.Mail.Ru
166

Як атрымаць электроннае паведамленне аб аплаце камунальных паслуг — расказалі ў МЖКГ

Аб магчымасці перайсці з папяровага на электронны від паведамлення проста з дому расказалі ў тэлеграм-канале Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.


Электронная версія паведамлення аб аплаце ЖКП нічым не адрозніваецца ад звычайнага папяровага паведамлення ў плане паўнаты інфармацыі і ўяўляе сабой поўную копію з пералікам паслуг, тарыфаў і выніковай сумай аплаты. Адзінае адрозненне — віртуальны рахунак-паведамленне прыходзіць, напрыклад, на электронную пошту, а не ў паштовую скрыню. Пры гэтым з пункту гледжання экалогіі і эканоміі электронная жыроўка мае яўныя перавагі.

Як жа пачаць атрымліваць электронныя паведамленні? Няўжо давядзецца ісці ў разлікова-даведачны цэнтр, стаяць у чарзе, пісаць заяву?

Адмовіцца ад папяровага паведамлення на карысць электроннага варыянту — прасцей простага, сцвярджаюць у МЖКГ. Нікуды ісці не трэба. Перайсці з паперы на электронны від паведамлення можна прама з дому. Праз Асабісты кабінет АРІП кожны можа адмовіцца ад папяровага варыянту паведамлення.

На сёння гэта самы просты шлях для атрымання паведамленняў і аб’яў аб выстаўленых рахунках, для перадачы паказанняў лічыльнікаў без правядзення аплаты.

Паведамленні і атрыманне дэталізацыі па паслугах асабовага рахунку ў сэрвісе АК АРІП даступныя за 12 месяцаў, прычым усім уладальнікам асабовых рахункаў — ад шматпавярховак да домікаў у вёсцы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю