Top.Mail.Ru

Як падзяліць ці аб’яднаць зямельныя ўчасткі? Адказ далі ў Дзяржкаммаёмасці

Як падзяліць або аб’яднаць зямельныя ўчасткі, паведамляе БелТА. 


У Дзяржкаммаёмасці адзначылі, што працэс рэгламентаваны і складаецца з трох абавязковых этапаў: распрацоўкі праекта і яго ўзгаднення з зацікаўленымі асобамі, устанаўлення меж новых участкаў на мясцовасці і рэгістрацыі зноў утвораных участкаў.

Каму і куды звяртацца — залежыць ад формы ўласнасці, звярнулі ўвагу ў камітэце. Калі ўчасткі ў прыватнай уласнасці (а таксама ва ўласнасці недзяржаўных юрыдычных асоб, замежных дзяржаў або міжнародных арганізацый), уласнікам трэба звярнуцца ў арганізацыю па землеўпарадкаванні па месцы знаходжання ўчасткаў і заключыць дагавор падраду. Калі ў дзяржаўнай (дадзены ў пажыццёвае спадчыннае валоданне, пастаяннае/часовае карыстанне, арэнду або субарэнду) — землекарыстальніку неабходна звярнуцца ў раённы выканкам па месцы размяшчэння ўчастка.

У некаторых выпадках (напрыклад, калі ўчастак выдзелены для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома) патрабуецца папярэдняе рашэнне выканкама аб дазволе падзелу. Гэта прадугледжана заканадаўствам, нагадалі ў Дзяржкаммаёмасці.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю