Навагоднія святы — гэты час, калі варта даць сабе адпачыць, атрымаць асалоду ад смачнай ежай і ўтульнай атмасферы. Але калі перабраць, пазней можна моцна пашкадаваць аб набраных кілаграмах, паведамляе Точка.by.
Пра тое, як перажыць «смачны» перыяд і не патаўсцець, расказаў урач-эндакрынолаг Максім Кузняцоў.
Адна з галоўных парад — не есці з агульных місак, а акуратна, пакрысе дабіраць сабе ў талерку па лыжцы.
Акрамя таго, не варта сядзець за сталом занадта доўга — да раніцы. Правесці ноч можна і па-іншаму: прайсціся, пагуляць у што-небудзь, бо калі ежа перад вачыма — хочацца яе з’есці.
Успомніце, колькі з навагодняга стала не было з’едзена ў мінулы раз — і прыгатуйце ў два разы менш. Не варта ставіць на стол «тазы з салатамі». Вы іх усё роўна не з’ясце.
Наступная парада датычыцца алкаголю. Так, урач-эндакрынолаг раіць спачатку есці, а потым піць. Бо гарачыльныя напоі нязменна правакуюць голад.
І апошняя рэкамендацыя — самая ўніверсальная. Заўсёды ўставайце з-за стала злёгку галоднымі. Так вам не давядзецца хвалявацца аб пераяданні. Паверце: праз некалькі хвілін вы адчуеце, што наеліся дастаткова.