Top.Mail.Ru

Як паведамілі ў тэлеграм-канале Следчага камітэта, трагедыя адбылася ў мінулую нядзелю ўвечары ў вёсцы Лугавая Вірня Жлобінскага раёна. Папярэдняе следства ўстанавіла, што ў гэты час у адным з прыватных дамоў выбухнуў, як мяркуецца, кіслародны балон. У вы

Як паведамілі ў тэлеграм-канале Следчага камітэта, трагедыя адбылася ў мінулую нядзелю ўвечары ў вёсцы Лугавая Вірня Жлобінскага раёна. Папярэдняе следства ўстанавіла, што ў гэты час у адным з прыватных дамоў выбухнуў, як мяркуецца, кіслародны балон. У выніку здарэння загінулі двое малалетніх дзяцей (аднаго і трох гадоў) і 35-гадовы мужчына. Яго жонка і шасцігадовы сын у цяжкім стане дастаўлены ў бальніцу.


СК устанавіў, што ўсяго ў сям’і выхоўвалася чацвёра дзяцей. Яшчэ адно дзіця ў момант выбуху знаходзілася ў Жлобіне. Следчыя сумесна з экспертамі праводзяць агляд месца здарэння. Да месца трагедыі прыбылі супрацоўнікі крыміналістычнага аддзела і следчага ўпраўлення УСК па Гомельскай вобласці. Высвятляюцца ўсе абставіны здарэння. Асаблівая ўвага будзе ўдзяляцца вызначэнню прычын і ўмоў, якія прывялі да інцыдэнту. Будзе праведзена экспертыза і высветліцца, які газ знаходзіўся ў балоне, дзе ён быў набыты, кім запраўлены і як ён эксплуатаваўся. Па выніках скрупулёзнага разбору будзе дадзена дэталёвая ацэнка гэтаму здарэнню.

Нам удалося даведацца пра стан хлопчыка, які пацярпеў ад выбуху. У бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі ў Мінску дзіця паступіла рана раніцай у панядзелак. Са Жлобіна яго прывезлі спецыяльным транспартам — рэанімабілем у суправаджэнні брыгады рэаніматолагаў з Гомельскай дзіцячай абласной бальніцы.

На той час стан пацыента расцэньваўся як цяжкі, адносна стабільны. Ён у прытомнасці, дыхае сам, размаўляе. Медыкамі праводзяцца ўсе неабходныя дыягнастычныя і лячэбныя маніпуляцыі з прыцягненнем кансультантаў.

Супрацоўнікі аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі адзначылі, што выбух быў вельмі магутным, таму траўмы ў хлопчыка сур’ёзныя: ён атрымаў апёкі, у яго агульны камацыйна-кантузійны сіндром, удар лёгкіх, закрытая траўма жывата, пералом касцей левай кісці. Іншародныя целы пад скурай на твары і плячы былі часткова выдалены. Пакуль заўчасна казаць пра тое, колькі часу яму спатрэбіцца на аднаўленне. Маці дзіцяці цяпер знаходзіцца ў цяжкім стане ў бальніцы Жлобіна.

Гэты выпадак сведчыць аб тым, што неабходна быць вельмі асцярожным пры абыходжанні з вогненебяспечнымі прадметамі. Трэба заўсёды памятаць і выконваць усе правілы пажарнай бяспекі. Беражыце сябе.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю