Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час размовы з журналістамі назваў ключавыя напрамкі развіцця паўночнага краю Беларусі, паведамляе БелТА.
Першы з іх — турыстычны. Пры гэтым, як адзначыў Прэзідэнт, гаворка неабавязкова ідзе аб стварэнні турыстычных комплексаў — пачаць можна і з менш маштабных праектаў. «Паціху рухацца: адзін, два, тры домікі, пасёлачак невялікі. Людзі прыедуць, людзі хочуць пабываць на прыродзе. А ў Расонскім і Верхнядзвінскім раёнах жа няма ніякай прамысловай вытворчасці, ніякага бруду. Тое, што вы тут ходзіце, дыхаеце, вы атрымліваеце лекі (гаворка аб чысціні паветра ў гэтай мясцовасці. — Заўв. БелТА), і я таксама — бясплатна. Таму трэба турыстычны напрамак развіваць», — упэўнены ён.

Наступны напрамак — аграрны. Што да палёў, то на поўначы яны характарызуюцца нізкай контурнасцю, таму патрабуюць асаблівага падыходу.

«Гэтыя лапікі трэба захаваць. Гэта спецыфіка — гэта не буйное поле, дапусцім, як у Брэсцкай, Мінскай або Гомельскай абласцях. Гэта тры-чатыры гектары, і іх трэба апрацаваць. Гэта спецыяльная тэхніка. Людзі ў нас разумныя, яны хутка гэта асвояць. Таму, акрамя турыстычнага напрамку, трэба займацца сельскай гаспадаркай», — падкрэсліў беларускі лідар.