Упраўленне аўтамабілем патрабуе высокай канцэнтрацыі, добрага самаадчування і фізічнай вынослівасці, нагадалі ў Дзяржаўтаінспекцыі Мінскай вобласці. Аднак калі кіроўца адчувае стомленасць ці недамаганне, яго рэакцыя запавольваецца, змяншаецца ўважлівасць, а рызыка дапусціць памылку на дарозе значна ўзрастае.
262
Як перамагчы стомленасць за рулём — рэкамендацыі ДАІ
06.07.2025 | 12:00
У такім стане чалавек можа не заўважыць дарожныя знакі, іншых удзельнікаў руху ці зусім страціць прытомнасць, што ставіць пад пагрозу не толькі яго жыццё, але і бяспеку пасажыраў і навакольных.
У ДАІ расказалі, што дапаможа пазбегнуць стомленасці ў дарозе:
Рабіце прыпынкі для адпачынку кожныя 2-3 гадзіны.
Высыпайцеся перад паездкай — не менш за 7-9 гадзін сну.
Сачыце за харчаваннем: выбірайце ежу, якая падтрымлівае энергію і бадзёрасць.
Пазбягайце прыёму лекаў, якія выклікаюць дрымотнасць або тармажэнне рэакцыі.