Гул ваенных машын, пах бензiну, бясконцыя калоны тэхнiкi — на тэрыторыi аэрадрома Лiпкi не тое, што шматлюдна, хутчэй, шматмашынна. Гэта ваеннаслужачыя Узброеных Сiл ва ўсю трэнiруюцца якаснаму кiраванню тэхнiкай. Яно i не дзiўна: ваенны парад 9 Мая павiнен прайсцi бездакорна, тым больш калi краiна адзначае 80-годдзе Перамогi ў Вялiкай Айчыннай вайне. Ды i сам удзел у ваенным парадзе мае на ўвазе велiзарную адказнасць, бо магчымасць далучыцца да цэнтральнай падзеi 9 Мая для любога ваеннаслужачага — велiзарны гонар.
24 парадныя разлiкi, звыш 220 адзiнак колавай i гусенiчнай тэхнiкi
Сярод узораў узбраення, ваеннай i спецыяльнай тэхнiкi прадстаўлены самыя розныя пазiцыi. Гэта магутны аператыўна-тактычны ракетны комплекс «Iскандэр-М», якi стаiць на ўзбраеннi беларускай армii, здольны паражаць цэлi на далёкасцi да 500 кiламетраў i прымяняць ракеты не толькi ў звычайным, але i ядзерным абсталяваннi; ракетная сiстэма «Паланэз», здольная паражаць цэлi на адлегласцi да 300 кiламетраў; зенiтныя ракетныя комплексы вялiкай i сярэдняй далёкасцi С-400 «Трыумф» i многiя iншыя; лёгкiя бранiрваныя аўтамабiлi «Пiкап», «Дракон», бранiраваныя транспартныя сродкi «Кайман», бронеаўтамабiлi «Тыгр-М».
Удзел у ваенным парадзе прыме больш за 220 адзiнак сучаснай i мадэрнiзаванай беларускiмi прадпрыемствамi тэхнiкi. Аб гэтым расказаў журналiстам намеснiк камандуючага войскамi Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання генерал-маёр Iгар Казлоў. «У гiстарычнай частцы механiзаванай калоны будзе прымаць удзел ваенная тэхнiка часоў Вялiкай Айчыннай вайны. На чале гiстарычнай каробкi па ўжо добрай традыцыi будзе iсцi танк Т-34-85 „Чырвоны“». Рыхтавацца да такой важнай падзеi ваеннаслужачыя пачалi яшчэ ў сакавiку. З тых часоў i да самага свята яны будуць адточваць свае навыкi кiравання тэхнiкай. «У цэлым, ваеннаслужачыя добра падрыхтаваны. Першапачаткова яны былi адабраны ў воiнскiх часцях i падраздзяленнях для ўдзелу ў парадзе, затым прыбылi сюды для праходжання трэнiровак i сёння паказваюць высокiя рэзультаты», — адзначыў Iгар Казлоў.
Для таго каб такая разнастайная тэхнiка iшла ў адным тэмпе, трэба прыкласцi нямала намаганняў. Паводле слоў Iгара Казлова, для гэтага iснуюць пэўныя ўмовы: «Па-першае, неабходна падтрымлiваць пастаянную хуткасць — 17-18 кiламетраў за гадзiну. Па-другое, прытрымлiвацца пэўнай дыстанцыi памiж параднымi разлiкамi. Гэта дазваляе ваеннаслужачым трымаць лiнiю машын, i ў прынцыпе з гэтым у нас пакуль няма нiякiх складанасцяў».
«У нас няма права на памылку»
Першым у параднай калоне пройдзе рэтраразлiк. Сiмвал Вялiкай Айчыннай вайны — танк Т-34-85 «Чырвовы» — першы танк, якi ўехаў у Мiнск 3 лiпеня 1944 года. «Чырвоны» азначае пазыўны камандзiра танка Дзмiтрыя Фролiкава. Лiтара «Л» на iм — першая лiтара прозвiшча камандзiра брыгады, якi кiраваў вызваленнем Мiнска, палкоўнiка Лосiка.
А лiчба «145» — вежавы нумар танка. Танкi, выпушчаныя ў першай палове мiнулага стагоддзя, ужо больш за 80 гадоў знаходзяцца ў эксплуатацыi. За iмi патрэбен асаблiвы догляд i дасканалы падыход да вузлоў, механiзмаў i дэталяў. Больш падрабязна пра кiраванне такой тэхнiкай расказаў старшы параднага разлiку рэтра падпалкоўнiк Дзянiс Зевалiч: «Па-першае, мы адкрываем парад, па-другое, калi ты кiруеш сiмвалам Вялiкай Перамогi, вядома, адчуваеш пачуццё велiзарнай адказнасцi за тое, што менавiта табе выпаў гонар адкрываць парад i кiраваць гэтай параднай каробкай».
Спецыфiка кiравання рэтратэхнiкай, прызнаецца Дзянiс Зевалiч, асаблiвая: «Тэхнiка не новая — часоў Вялiкай Айчыннай вайны, але хачу падкрэслiць, што тады нашы дзяды i прадзеды зрабiлi яе вельмi якаснай, зрабiлi для чалавека, каб любы мужчына (а ў гiсторыi былi такiя выпадкi, што нават i жанчыны маглi сесцi за рычагi i весцi машыну) мог правiльна яе эксплуатаваць i дамагацца выканання пастаўленых перад экiпажам задач».
Кiроўца роты матэрыяльнага забеспячэння радавы Уладзiслаў Санькоў паўдзельнiчае ў ваенным парадзе ўпершыню. Ваеннаслужачы вучыцца кiраваць легендарнай «Кацюшай» на базе ЗIЛ-157: «У цэлым, кiраваць ёй няцяжка. У гэтым вельмi дапамагаюць рэгулярныя трэнiроўкi, якiя праводзяцца кожны аўторак, сераду i чацвер. Па пятнiцах мы займаемся абслугоўваннем тэхнiкi». Кiруючы легендарнай «Кацюшай», якая праявiла сябе падчас Вялiкай Айчыннай вайны, Уладзiслаў Санькоў адчувае гонар i смеласць. А для якаснага i раўнамернага перамяшчэння, паводле яго слоў, неабходна кантраляваць хуткасць i раўняцца на таварышаў. Упартыя трэнiроўкi i работа над сабой абавязкова дазволяць дамагчыся iдэалу, перакананы малады кiроўца.
Старшы машыны «Тыгр-М» Павел таксама расказаў пра сваю тэхнiку: «Па-першае, гэта машына прызначана для спецыяльных падраздзяленняў. Аналагiчная тэхнiка была ўжо апрабавана ва Узброеных Сiлах Расiйскай Федэрацыi i зарэкамендавала сябе як надзейная. Яна выкарыстоўвалася ў розных вучэннях i аперацыях, уключаючы спецыяльную ваенную аперацыю».
У падрыхтоўцы да ваеннага парада ваеннаслужачы не бачыць нiякiх складанасцяў. «Самае галоўнае — гэта практыка, — упэўнены Павел. — Важна адчуць свайго калегу ў iншай машыне, зразумець, як мы будзем рухацца далей. У цэлым, на трэцiм тыднi падрыхтоўкi асаблiвых праблем няма, бо нездарма ж мы разам служым — навучылiся разумець адзiн аднаго i ўжо гатовыя да парада на ўсе 100 %».
Малады чалавек удзельнiчае ў ваенным парадзе ўпершыню. Ён расказаў, чаму для яго гэта так важна: «Мой прадзед пасля вызвалення заходняй часткi Беларусi ўступiў у шэрагi Чырвонай Армii i дайшоў да Берлiна, атрымаў медаль за ўзяцце горада. Ён быў кiроўцам студэбекера, перавозiў артылерыйскую гармату i бiў агнём па варожай сталiцы. Я iм вельмi ганаруся, таму ў такую юбiлейную дату хачу быць хоць бы датычным да яго подзвiгу. Для мяне гэта дарагога варта».
Фота Віктара ДРАЧОВА