Top.Mail.Ru

Як працуе новая аўтобусная вытворчасць у Мінску, раксказалі ў холдынгу «БЕЛАЎТАМАЗ»

Як працуе новы аўтобусны завод у Мінску, на прэс-канферэнцыі да Дня машынабудаўніка расказаў намеснік генеральнага дырэктара ААТ «МАЗ» — кіруючая кампанія холдынга «БЕЛАЎТАМАЗ» Аляксандр Ігнацюк, перадае БелТА.



Для холдынга 2025 год аказаўся знакавым. На МАЗе па даручэнні кіраўніка дзяржавы рэалізаваны буйнейшы праект у навейшай гісторыі — адкрыта сучасная аўтобусная вытворчасць. Работы выкананы з апярэджаннем графіка.

«З вясны паступова выводзім на праектную магутнасць, навучаем людзей, запаўняем лінію і маем першыя вынікі ўжо. Дадатковыя магутнасці, якія атрымалі, дазволілі нам толькі за два летнія месяцы — з сярэдзіны чэрвеня па сярэдзіну жніўня — выйграць кантракты больш чым на 600 аўтобусаў на розных рынках. Пры папярэдняй структуры вытворчасці гэта проста не змаглі б зрабіць зыходзячы з тэрмінаў паставак», — паведаміў Аляксандр Ігнацюк.


У холдынгу працуюць над пашырэннем наменклатуры выпускаемай тэхнікі. У ліку навінак — электрычны смеццявоз з вынесенай наперад кабінай (больш манеўраны, з павышанай грузападымальнасцю), цягач з рабатызаванай каробкай перадач, турыстычны аўтобус новага пакалення і інш.

«Прадаўжаем развівацца ў бок электратранспарту, у першую чаргу, пасажырскага, які найбольш перспектыўны і запатрабаваны як унутры краіны, так і за яе межамі. Гэта лінейка электробусаў трэцяга пакалення. Ужо актыўна прадаём 12-метровы, цяпер займаемся 18-метровым электробусам. Такая ж лінейка ў нас у тралейбуснай тэхніцы на адным і тым жа кузаве. Паступова практычна ўвесь мадэльны рад будзе на трох відах паліва: электрычны, газавы, стандартны дызельны», — расказаў Аляксандр Ігнацюк.


Адно з актуальных пытанняў для прадпрыемства — кадры. Наладжана ўзаемадзеянне з ВНУ і каледжамі ў навучанні спецыялістаў. На вакансіі актыўна прыцягваецца моладзь.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю