Многія хаваюць памерлых хатніх жывёл у двары жылога дома, на дачным участку, на абочыне дарогі ці каля ракі. Аднак падобныя пахаванні не проста нясуць небяспеку навакольнаму асяроддзю, яны забаронены, паведамляе Smartpress.by.
Цела жывёлы з’яўляецца біялагічным адходам, пры пахаванні якога трэба выконваць пэўныя патрабаванні. Пахаванні ў неўстаноўленых месцах могуць прывесці да распаўсюджвання захворванняў агульных для чалавека і жывёл.
«Любое самастойнае пахаванне з’яўляецца парушэннем ветэрынарна-санітарных правілаў, за якое прадугледжана адміністрацыйная адказнасць», — расказала адвакат Вольга Русакова.
Першы раз гэта можа быць папярэджанне, але існуе магчымасць атрымаць штраф у памеры да 30 базавых велічыняў.
«Пахаваць жывёлу можна толькі на жывёламагільніках або спецыяльна адведзеных месцах, якія ўзгоднены з санітарнымі і ветэрынарнымі службамі», — удакладніла адвакат.
У Мінску жывёлу можна крэміраваць.