Лічбы ў зводках МНС дзівяць: з 1 па 3 студзеня бягучага года ў Мінскім раёне адбылося 11 пажараў. За гэтыя дні гарэла некалькі лазняў, машыны і зялёныя насаджэнні, пераважная большасць з выпадкаў адбылося ў прыватным сектары.
Начальнік Мінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Максім Шыхалёў падкрэсліў, што за тры дні гэтага года зводкі паказваюць вынікі, якія фіксавалі толькі да лютага мінулага года. Каб папярэдзіць пажарную небяспеку, работнікі МНС правялі маніторынг прыватнага сектара на тэрыторыі Лугаваслабодскага сельсавета. «Выбар не выпадковы: апошні факт гібелі на пажары ў лістападзе зафіксавалі менавіта ў гэтым сельсавеце», — патлумачыў Максім Шыхалёў. Тады ад неасцярожнага абыходжання з агнём загінуў жыхар вёскі Абчак.
Намеснік начальніка Мінскага РАНС Віктар Вілюха адзначае: падчас маніторынгу ў цэнтры ўвагі знаходзліліся тыя катэгорыі грамадзян, якія больш за іншых маюць патрэбу ва ўвазе. Гэта шматдзетныя сем’і, адзінокапражываючыя пенсіянеры, асобы, якія злоўжываюць алкаголем. «На жаль, няспраўнае пячное ацяпленне — адзін з асноватворных фактараў пажараў. Увагу звяртаем на печкі і іх стан», — адзначыў Віктар Вілюха.
У госці работнікі МНС з пустымі рукамі не прыходзяць: у запасе падарункі для дзяцей, для дарослых — спраўныя батарэйкі крона. У дамах абавязкова правяраюць наяўнасць пажарных апавяшчальнікаў, стан пячнога ацяплення. «Дзеці абавязкова павінны ведаць свой адрас, нумар, куды тэлефанаваць пры пажары. Дзіця не павінна заставацца без нагляду», — падкрэслівае Віктар Вілюха.
Падчас рэйду пажарныя-ратавальнікі наведалі адно з домаўладанняў, якое знаходзіцца на кантролі. Гаспадар жыве відавочна ў стылі мінімалізму: з мэблі два крэслы ды ложак без матраца. Збудаванне прасядае, сценкі ўжо сталі разбурацца, затое відаць, што печка актыўна топіцца. Дачакацца гаспадара не ўдалося. На памяць пакінулі толькі запіску: «Прыходзілі МНС. Устанавалі пажарны апавяшчальнік».
У маніторынгу па Лугаваслабодскім сельсавеце задзейнічаны 60 работнікаў МНС. Мерапрыемствы па абследаванні доўжыліся да 8 студзеня.
Фота МНС