Top.Mail.Ru
569

Як разлічваецца бальнічны пры змяненні мінімальнай зарплаты, растлумачылі ў Мінпрацы

Нюанс пры разліку мінімальнага памеру бальнічнага пасля змянення мінімальнай заработнай платы ў краіне растлумачылі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, паведамляе БелТА.



У Мінпрацы нагадалі, што, у адпаведнасці з заканадаўствам, мінімальны памер бальнічных разлічваецца ад мінімальнай заработнай платы. З 1 кастрычніка яе памер склаў Br752,52.

На прыкладзе ў міністэрстве разабралі сітуацыю з пераходнымі бальнічнымі. Так, работнік пайшоў на бальнічны з 31 кастрычніка па 14 лістапада 2025 года. З 1 кастрычніка мінімальная зарплата (МЗП) складае Br752,52. У ведамстве растлумачылі, што дзень пачатку бальнічнага — гэта дзень узнікнення права на дапамогу. Згодна з законам, глядзяць, у якім месяцы знаходзіцца гэты дзень, і бярэцца МЗП за папярэдні месяц. У прыведзеным прыкладзе бальнічны пачаўся 31 кастрычніка, значыць, для ўсяго бальнічнага (уключаючы лістападаўскія дні) прымяняецца МЗП за верасень. Мінімальная зарплата за верасень — Br726,00. Кастрычніцкая МЗП будзе прымяняцца для бальнічных, якія пачаліся ў лістападзе.

Такім чынам, калі бальнічны пачаўся ў кастрычніку, то яо памер лічыцца ад МЗП за верасень (Br726,00). Калі з лістапада — ад МЗП за кастрычнік (Br752,52). У Мінпрацы адзначылі, што гэта ўстаноўлена пунктамі 4 і 22 палажэння аб дапамогах (нумар 569) і такі парадак дапамагае пазбегнуць блытаніны пры пераходных бальнічных.

У ведамстве таксама нагадалі, што ў разлік бальнічнага ўваходзяць усе выплаты за разліковы перыяд, з якіх выплачваліся страхавыя ўзносы ў ФСАН на сацстрахаванне, а таксама ўлічваюцца даходы ва ўсіх работадаўцаў (уключаючы былых) у разліковым перыядзе.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю