Top.Mail.Ru
289

Як разлічваюць бальнічны мамам пасля дэкрэта і маладым спецыялістам

Як разлічваюць бальнічны мамам пасля дэкрэта і маладым спецыялістам, патлумачылі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, паведамляе БелТА.



У ведамстве растлумачылі, што ў сітуацыі, калі малады работнік уладкаваўся на працу і неўзабаве захварэў, прымецца ў разлік яго фактычны заробак, калі ён быў. У тым выпадку, калі сярэднядзённы заробак для разліку бальнічнага атрымаецца вельмі маленькі, за аснову будзе ўзяты памер мінімальнай заработнай платы. 

У сваю чаргу для мам, якія знаходзіліся ў адпачынку па доглядзе дзіцяці і выйшлі на працу, адпрацавалі менш за месяц і сышлі на бальнічны, у разлік бярэцца фактычны заробак або мінімальная зарплата. А таксама з разліковага перыяду адпачынак па доглядзе дзіцяці выключаецца. У Мінпрацы адзначылі, што як правіла, сярэднядзённы заробак будзе высокі. Але калі няма, то будзе разлік з мінімальнай заработнай платы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю