Як разлічваюць бальнічны мамам пасля дэкрэта і маладым спецыялістам, расказалі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны, паведамляе БелТА.
Пры разліку бальнічнага маладому работніку, які ўладкаваўся на працу і неўзабаве захварэў, улічваецца яго фактычны заробак, калі ён быў.
У тым выпадку, калі сярэднедзённы заробак для разліку бальнічнага атрымаецца вельмі маленькі, за аснову будзе ўзяты памер мінімальнай заработнай платы.
Для маці, якія знаходзіліся ў водпуску па доглядзе дзіцяці, выйшлі на працу, адпрацавалі менш за месяц і пайшлі на бальнічны, у разлік бярэцца фактычны заробак або мінімальны заробак. З разліковага перыяду водпуск па догляду дзіцяці выключаецца.
У Мінпрацы адзначылі, што, як правіла, сярэднедзённы заробак будзе высокі. Але калі не, то прымецца разлік з мінімальнай заработнай платы.