Top.Mail.Ru
76

Як развіваецца айчынная селекцыя сельгасраслін? Расказалі ў НПЦ па земляробстве

Як развіваецца айчынная селекцыя сельскагаспадарчых раслін, расказаў генеральны дырэктар РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па земляробстве» Сяргей Краўцоў.



У 2026 годзе ў дзяржрэестр унесена больш як 20 новых сартоў раслін. «Усе гаспадарчыя культуры, унесеныя ў рэестр сёлета, унікальныя па сваіх гаспадарча карысных якасцях і ўраджайнасці. На сённяшні дзень у генным банку знаходзіцца 64 тыс. сартоў з усяго свету. Усе лепшыя перадавыя сарты, якія ёсць у свеце, ёсць у нас — і абсталяванне, каб імі скарыстацца. Напрыклад, апошні сорт аўса, які раяніраваны. Мы ўзялі з сорту, устойлівага да плямістасці, ДНК-маркер, укаранілі яго ў наш сорт, і ён стаў устойлівым да хвароб», — расказаў Сяргей Краўцоў.

У зоне ўвагі цэнтра — маніторынг еўрапейскай селекцыі. «Мы бачым, па якіх культурах саступае наша селекцыя. Цяпер мы пры падтрымцы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання вядзём работу над гібрыдамі. Літаральна тры гады таму ў дзяржаўным сортавыпрабаванні не было ні аднаго гібрыда рапсу, ні аднаго гібрыда жыта. Сёння ў дзяржсортавыпрабаванні ўжо сем гібрыдаў рапсу і два гібрыды жыта — гэта работа на імпартазамяшчэнне, каб забяспечыць нашых сельгасвытворцаў айчыннымі гібрыдамі», — адзначыў гендырэктар НПЦ.



Другі напрамак — тэхналагічныя доследы. «Мы прыцягваем замежныя кампаніі, у тым ліку кітайскія. Працуем з індыйскімі партнёрамі: іх дзеючыя рэчывы — гербіцыды, інсектыцыды, стымулятары росту, іншыя хімічныя сродкі — даследуем у нашых умовах для павышэння ўраджайнасці сельскагаспадарчых культур, каб потым зарэгістраваць і прымяняць іх у сябе», — расказаў гендырэктар.

Як гэта працуе? Усё пачынаецца з маніторынгу. «Мы выязджаем на запланаваныя кропкі — поўдзень, захад, усход, поўнач — і праводзім маніторынг кожныя 15 дзён. Адна з задач — выяўленне хвароб, якія мы раней не ведалі, але павінны ведаць. Як яны ўплываюць на культуры, што прыходзіць звонку — усё гэта дапамагае нам карэкціраваць і селекцыйны працэс (выводзіць сарты, устойлівыя да хвароб), і тэхналагічны працэс, каб даць нашым сельгасвытворцам эфектыўныя рашэнні для аховы раслін і атрымання высокай ураджайнасці», — растлумачыў Сяргей Краўцоў.

Сяргей Краўцоў дадаў, што ў мінулым годзе быў дослед па кукурузе, які паказаў: не ўсе гібрыды падыходзяць для вырошчвання ў пэўных абласцях і раёнах. «Гэта значыць, мы не ведаем умоў надвор’я, якія будуць у гэтым годзе. Але бачым аналіз: агракліматычнай умовай, лімітуючым фактарам у мінулым годзе для вырошчвання кукурузы быў тэмпературны рэжым. І тыя сарты, якія менш патрабавальныя менавіта да тэмпературы, паказалі найбольшы выхад, найбольшую ўраджайнасць», — сказаў гендырэктар НПЦ па земляробстве.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю