Top.Mail.Ru

Як развіваецца беларуска-расійскае супрацоўніцтва

Рэфінансаванне крэдытаў будзе аказваць падтрымку нашай фінансавай сістэме. Гэта адзначыў міністр фінансаў Юрый СЕЛІВЕРСТАЎ у эфіры тэлеканала «Беларусь 1», гаворачы аб некаторых выніках візіту прэм’ер-міністра Аляксандра ТУРЧЫНА ў Расію. «Ёсць яшчэ шмат пытанняў, якія трэба надалей нам развіваць, бо гэты парадак дня не самы просты. Але па асобных пагадненнях дамовіліся аб рэфінансаванні крэдытаў урада Расіі, якія выдзялялі Міністэрству фінансаў раней. Гэта будзе аказваць падтрымку нашай фінансавай сістэме, плацежнаму балансу, але будзем працаваць і далей», — падкрэсліў міністр фінансаў.


Першы намеснік міністра эканомікі Андрэй КАРТУН расказаў аб новых беларуска-расійскіх праектах. «Мы адпрацоўваем яшчэ дзесяць праектаў. З дзесяці восем праектаў два бакі ўзгаднілі. І будзем прапрацоўваць далей узаемнае фінансаванне. Тыя ж самалёты трапляюць у канкрэтную плоскасць. Ёсць узаемнае пранікненне інвестыцый. Тэмп росту эканомікі ў нас практычна адзін у адзін — каля 4 % мы расцём два гады запар узаемна. Тэмп росту ў прамысловасці ў межах 5 %», — распавёў Андрэй Картун.

Фота БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю