Top.Mail.Ru

Як развіваецца МНС Беларусі?

Новыя падраздзяленні і тэхніка.

Міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі на мітынгу, прысвечаным Дню пажарнай службы Беларусі і 80-годдзю Перамогі, расказаў журналістам пра тое, як развіваецца выратавальнае ведамства краіны, перадае БелТА.

«Пажарная служба — гэта 172 гады абароны населеных пунктаў, нашага насельніцтва ад пажараў. Наша міністэрства маладое, яно было арганізавана ў 1994 годзе. Сапраўднай службай выратавання яно стала ў той момант, калі пажарна-аварыйна-выратавальныя падраздзяленні МУС былі ўключаныя ў склад Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. На базе пажарнай службы было створана сучаснае выратавальнае ведамства, якое вырашае самыя складаныя задачы па аказанні дапамогі людзям, якія церпяць бедствы ад пажараў, стыхій, розных катастроф», — сказаў Вадзім Сіняўскі.

  • Ён адзначыў, што з кожным годам выратавальнае ведамства развіваецца. «Рамантуюцца будынкі, збудаванні, ствараюцца новыя падраздзяленні, у прыватнасці — горнавыратавальная служба. Набыта значная колькасць сучаснай тэхнікі беларускай вытворчасці, пастаўлены на ўзбраенне МНС два новыя верталёты. Плануецца набыццё новай авіяцыйнай тэхнікі. Задач у ведамства шмат. Асабісты склад гатовы да іх выканання і з поспехам справіцца», — падкрэсліў міністр. 

На плошчы Перамогі ў Мінску прайшло ўрачыстае мерапрыемства, падчас якога кіраўніцтва МНС, ветэраны і ганаровыя госці ўсклалі кветкі ў памяць пра герояў Вялікай Айчыннай вайны. 

Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзімір Пярцоў абвясціў віншавальны адрас ад кіраўніка дзяржавы. 

Намеснік Дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Аляксандр Рахманаў зачытаў віншаванні з прафесійным святам ад Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі.

MGUK0350_result.jpg

Па заканчэнні мітынгу адбылася цырымонія ўзнагароджання беларускіх ратавальнікаў.

Дзень пажарнай службы ратавальнікі традыцыйна прысвячаюць насельніцтву. Таму святочнае мерапрыемства перамясцілася ў Цэнтральны дзіцячы парк імя М. Горкага, дзе жыхароў і гасцей сталіцы чакае насычаная навучальна-забаўляльная праграма. У прыватнасці, запланаваны выстава рарытэтнай і сучаснай пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі, рыштунку і абсталявання беларускіх ратавальнікаў. Для дзяцей і дарослых будуць працаваць інтэрактыўныя навучальныя пляцоўкі і палявая кухня. Працягам святочнай праграмы стане таварыскі футбольны матч паміж камандамі МНС Беларусі і МНС Расіі.

MGUK0431_result.jpg

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю