Як развіваецца супрацоўніцтва з іншымі краінамі ў сферы аховы здароўя, расказаў міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў, паведамляе БелТА.
«На сённяшні дзень мы маем больш за 70 падпісаных мемарандумаў і пагадненняў з рознымі краінамі. Толькі сёлета падпісалі чатыры значныя дакументы з такімі краінамі, як Іран, Аман, Сербія і В’етнам, — расказаў міністр, дадаўшы, што не так проста заўсёды знайсці агульныя кропкі судакранання. — Мы вядзём дастаткова скрупулёзную і значную работу ў пошуках таго, што ўзаемавыгадна. Нават калі мы бярэм тэмы фармацэўтыкі, павінны разгледзець пералік усёй наменклатуры, якая ёсць у нас. Мы прапануем, але калегі выбіраюць тое, што ім цікава. Тут, вядома, узнікаюць і дадатковыя пытанні».
Асноўныя экспартныя прэпараты — анкалагічныя, рэўматоідныя прэпараты, антыбіётыкі. Часам запатрабаваны шырэйшы асартымент, у іншых выпадках краіны цікавіць вузканакіраваная тэматыка. «У цэлым экспартны патэнцыял і экспартнае ўзаемадзеянне — адзін з лакаматываў развіцця нашай галіны», — сказаў міністр.
Ён дадаў, што ўнутры краіны практычна 90 % прэпаратаў, якія выкарыстоўваюцца ў шпітальным сектары, беларускай вытворчасці. «У нашых аптэках вы можаце ўбачыць каля 60-65 % прэпаратаў, якія вырабляюцца ў нашай краіне. Але разам з тым тая наменклатура, якая абмяркоўваецца з нашымі партнёрамі, на сённяшні дзень, вядома, уключае не сотні адзінак, што б нам хацелася, а гэта недзе адзінкі», — адзначыў Аляксандр Хаджаеў.
Сярод апошніх прыкладаў — узаемадзеянне з Аманам. «Мы ўжо рыхтуем пяць рэгістрацыйных дасье для таго, каб прадставіць для рэгістрацыі, і пералік дадатковых больш як 180 прэпаратаў, якія могуць быць карысныя для нашых аманскіх партнёраў», — расказаў міністр.