Каманда шоў «Фактор.by» з 3 па 30 чэрвеня праводзіць жывыя праслухоўванні па гарадах Беларусі. Падаць заяўку на ўдзел у конкурсным адборы ўжо можна і на сайце Белтэлерадыёкампаніі news.by.
А вось удзельнікам жывых праслухоўванняў трэба падрыхтаваць па 2-3 рознапланавыя кампазіцыі, з якімі яны выступяць перад журы «акапэла». Можна на гэтым этапе і прынесці з сабой музычны інструмент, калі валодаеце ігрой на ім. Для рэгістрацыі на жывыя праслухоўванні таксама патрэбна будзе прадаставіць пашпарт ці любы іншы дакумент, які сведчыць асобу.
Што датычыцца дат і гарадоў, то 3 і 4 чэрвеня канкурсантаў будуць чакаць у Гродна (вул. Маставая, 31), 5 і 6 — у Брэсце (вул. Чкалава, 7), пасля 7 чысла журы завітае ў Пінск (вул. Брэсцкая, 72Б). А 9 і 10 чысла чакайце каманду шоў у Віцебску (вул. Калініна, 2А), 13 і14 чэрвеня эстафету адбору прыме Гомель (вул. Камунараў, 6), 15 чэрвеня — Мазыр (вул. Акцябрская, 1). І потым ужо 20 і 21 чысла прадэмастраваць свае таленты змогуць у Магілёве (вул. Дзяржынскага, 19) і нарэшце 24 і 30 чэрвеня на жывыя праслухоўванні ў Мінску будуць чакаць па адрасе пр-т Пераможцаў, 49.
І толькі потым усе харызматычныя і таленавітыя выканаўцы атрымаюць запрашэнні выступіць перад зорнымі настаўнікамі пад прыцэлам тэлекамер. А хто здабудзе свой запаветны білет і трапіць у каманды новага сезона шоў — пра тое прыхільнікі праекту даведаюцца традыцыйна восенню.
Больш актуальнай інфармацыі заўсёды можна знайсці на сайце Белтэлерадыёкампаніі альбо ў сацыяльных сетках тэлевізійнага праекта «Фактор.by».