У Мінпрацы адзначылі, што з пачатку 2025 года больш за 200 чалавек у Беларусі ўжо сталі індывідуальнымі прадпрымальнікамі дзякуючы дзяржсубсідыям.
Так, у гарадах памер субсідыі складае 11 бюджэтаў пражытачнага мінімуму, што перавышае Br5 тыс.у сельскай мясцовасці — каля Br7 тыс. Для таго каб атрымаць субсідыю, трэба стаць на ўлік у службе занятасці, прайсці навучанне і скласці бізнес-план, падаць заяўку на субсідыю, адкрыць ІП і пачаць працаваць. Калі адкрыць ІП і прапрацаваць мінімум шэсць месяцаў на працягу года, то грошы не трэба вяртаць.
Падтрымка ажыццяўляецца на ўсіх этапах: гэта і бясплатнае навучанне асновам прадпрымальніцтва, дапамога ў складанні бізнес-плана, а таксама кансультацыі ў цэнтрах занятасці.
У Мінпрацы таксама прывялі ў прыклад гісторыі тых, хто адкрыў сваю справу пры дапамозе дзяржпадтрымкі. Так, Алена Рымашэўская з Любані адкрыла ветэрынарную клініку з УГД і аперацыйным Кабінетам. Дзякуючы субсідыі яна змагла закупіць абсталяванне і цяпер прымае пацыентаў нават з суседніх раёнаў. Акрамя таго, Дзмітрый Дзям’янік з Баранавічаў разам з сынамі запусціў хімчыстку мэблі. Дзяржаўная падтрымка дапамагла яму набыць тэхніку і ўпэўнена стартаваць у бізнэсе.