Top.Mail.Ru

Як у Беларусі будуць працаваць паштовыя аддзяленні 6 і 7 лістапада

«Белпошта» вызначыла графік работы аддзяленняў у перадсвяточны і святочны дні — 6 і 7 лістапада, паведамілі БелТА ў прэс-службе прадпрыемства.


Так, 6 лістапада гарадскія і сельскія аб’екты паштовай сувязі працуюць па ўстаноўленым рэжыме. А 7 лістапада будуць адкрыты аб’екты паштовай сувязі, з пералікам якіх можна азнаёміцца на сайце прадпрыемства.

Пра рэжым работы аддзяленняў можна таксама даведацца ў аб’ектах паштовай сувязі. Інфармацыя пра нумары тэлефонаў размешчана ў раздзеле «Знайсці аддзяленне».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю