Як у доўгія выхадныя будуць працаваць паліклінікі, пошта і транспарт?

Аўтар: Алена Кравец
29.04.2025 | 12:45

У краіне будзе забяспечана бесперапыннасць лячэбнага працэсу пры аказанні меддапамогі насельніцтву.


У Міністэрстве аховы здароўя зацверджаны графік работы ўстаноў аховы здароўя ў выхадныя і святочныя дні красавіка і мая.



Амбулаторыі, паліклінікі, а таксама паліклінічныя аддзяленні бальніц і РНПЦ, арганізацыі службы крыві, санэпідарганізацыі, аптэкі, арганізацыі медтэхнікі і арганізацыі асаблівага тыпу працуюць па наступным графіку:

  • 26 красавіка 2025 г. па графіку працы ў працоўны дзень;
  • 28 красавіка 2025 г. па графіку працы ў суботні дзень;
  • 29 красавіка 2025 г. па графіку працы ў святочны дзень;
  • 1 мая 2025 г. па графіку работы ў святочны дзень;
  • 2 мая 2025 г. па графіку работы ў працоўны дзень;
  • 3 мая 2025 г. па графіку работы ў суботні дзень;
  • 9 мая 2025 г. па графіку работы ў святочны дзень;
  • 10 мая 2025 г. па графіку работы ў суботні дзень.
Бальніцы і РНПЦ будуць працаваць так:
  • 26 красавіка 2025 г. па графіку працы ў суботні дзень;
  • 28 красавіка 2025 г. па графіку працы ў працоўны дзень;
  • 29 красавіка 2025 г. па графіку працы ў святочны дзень;
  • 1 мая 2025 г. па графіку работы ў святочны дзень;
  • 2 мая 2025 г. па графіку работы ў працоўны дзень;
  • 3 мая 2025 г. па графіку работы ў суботні дзень;
  • 9 мая 2025 г. па графіку работы ў святочны дзень;
  • 10 мая 2025 г. па графіку работы ў суботні дзень.
Пры гэтым, як паведамілі ў прэс-службе Міністэсртва аховы здароўя, нягледзячы на надыходзячыя святочныя выхадныя дні, у краіне будзе забяспечана бесперапыннасць лячэбнага працэсу пры аказанні меддапамогі насельніцтву. Традыцыйна служба хуткай (неадкладнай) меддапамогі ў такія дні будзе працаваць у рэжыме павышанай гатоўнасці.

Пошта

Белпошта таксама зацвердзіла графікі работы ў выхадныя аддзяленняў паштовай сувязі.

  • 26 і 30 красавіка аб’екты паштовай сувязі Мінска працуюць па рэжыме работы будных дзён;
  • 28 красавіка: аб’екты паштовай сувязі горада Мінска працуюць па рэжыме працы суботніх дзён.

У іншых рэгіёнах аддзяленні паштовай сувязі будуць працаваць у гэтыя дні па ўстаноўленаму рэжыму. З графікам можна пазнаёміцца на сайце Белпошты.

29 красавіка і 1 мая пераважная большасць аддзяленняў паштовай сувязі працаваць не будзе. З работай дзяжурных аддзяленняў таксама можна пазнаёміцца на сайце прадпрыемства.

Транспарт

Мінсктранс вызначыў работу прыгарадных маршрутаў у вясновыя выхадныя. Транспарт будзе рухацца наступным чынам:
  • 26.04.2025 — па графіку пятніцы, акрамя маршруту № 382А — па графіку выхаднога дня;
  • 28.04.2025 — па графіку суботы, акрамя маршруту № 382А -па графіку буднага дня;
  • 29.04.2025 — па графіку нядзелі;
  • 30.04.2025 — па графіку пятніцы;
  • 01.05.2025 — па графіку нядзелі;
  • 08.05.2025 — па графіку пятніцы;
  • 09.05.2025 — па графіку суботы.

Алена КРАВЕЦ
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю