У Мінску актыўна вядзецца будаўніцтва першага ўчастка аўтадарогі, якая звяжа МКАД з мікрараёнам Зялёны Бор. Пра гэта паведамляе ДВА «Мінскбуд», піша SB.by.
Будаўніцтва першага ўчастка аўтадарогі працягласцю каля 2260 метраў — ад 6-га кіламетра МКАД да чыгуначнага пераезду — стартавала некалькі месяцаў таму. Работы выконвае СУ-173 трэста № 15, і спецбудаўцы ўжо шмат чаго дабіліся.
На 800-метровым участку пад кладку асфальтабетоннага пакрыцця адсыпана друзавая «падушка» плошчай каля 5 тыс. кв. м, устаноўлена больш за 800 метраў дарожнага борта, пракладзена 400 метраў ліўневай каналізацыі дыяметрам 1200 мм з уладкаваннем дажджапрыёмных калодзежаў. Падчас земляных работ знята і перамешчана каля 6 тыс. кубаметраў грунту.
Для арганізацыі кругавога руху з кальцавой пабудаваны аб’езд № 1, вядзецца добраўпарадкаванне аб’езду № 5 у раёне чыгуначнага пераезду.
Новая траса пракладваецца паралельна існуючай дарозе ў жылы комплекс «Зялёная гавань». На першым этапе тут з’явяцца дзве камфортныя паласы з асвятленнем, пешаходнай і веладарожкай. У перспектыве прадугледжана пашырэнне праезнай часткі да чатырох палос і будаўніцтва паўнацэннай развязкі з МКАД.
Новая дарога вельмі патрэбная. Раней паведамлялася, што ў мікрараёне Зялёны Бор плануецца пабудаваць больш за 4 млн кв. м жылля. Праект будзе рэалізаваны паэтапна.