Top.Mail.Ru
196

Як у Мінску развіваецца экалагічны транспарт, расказаў эксперт

Як у Мінску развіваецца экалагічны транспарт, расказаў падчас акцыі «Дзень без аўтамабіля» старшыня Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Драгун, перадае БелТА.



Аляксандр Драгун адзначыў, што, па даных Дзяржаўтаінспекцыі, колькасць электрамабіляў, зарэгістраваных у Мінску, павялічылася. «Калі тры гады назад гэта было больш за 1 тыс. адзінак, то ўжо на 1 студзеня 2025 года яна перавышае 11 тыс.», — канстатаваў ён.

Паводле яго слоў, пасля пэўных паправак у Правілы дарожнага руху частка сродкаў персанальнай мабільнасці будзе пастаўлена на ўлік, будзе весціся новая статыстыка. Змены дазволяць аптымізаваць баланс паміж бяспекай і камфортам пры выкарыстанні экалагічна чыстых відаў транспарту, звярнуў увагу старшыня Мінгаркампрыроды.

Сёння модна быць экалагічным, упэўнены Аляксандр Драгун. «Адна з праблем забруджвання навакольнага асяроддзя — выхлапы ад аўтамабіляў. Калі вы паглядзіце вакол, то заўважыце, што падрастаючае пакаленне бачыць гэтую праблему, вывучае. І ў далейшым, калі яны ўжо будуць абзаводзіцца сваім уласным транспартам, хацелася б, каб яны аддавалі перавагу больш экалагічнаму. Таму што сёння тым, у каго ёсць аўтамабілі, вельмі складана адмовіцца ад іх. Тым не менш мы можам радзей імі карыстацца, больш выкарыстоўваць развітую гарадскую інфраструктуру і дабірацца да працы на грамадскім і электратранспарце, якога з году ў год становіцца ўсё больш», — сказаў Аляксандр Драгун.

«Мэта акцыі — прыцягнуць увагу да праблемы забруджвання навакольнага асяроддзя, каб кожны зразумеў, як важна яе мінімізаваць», — заявіў старшыня Мінгаркампрыроды.

Тыдзень мабільнасці ў Беларусі стартаваў 16 верасня. Міжнародная кампанія накіравана на павышэнне дасведчанасці пра ўплыў транспарту на навакольнае асяроддзе і здароўе. Яе мэта — стымуляваць выкарыстанне альтэрнатыўных відаў транспарту, такіх як грамадскі транспарт, веласіпеды, самакаты і пешыя прагулкі, знізіць залежнасць ад аўтамабіляў. Беларусь упершыню прыняла ўдзел у маштабнай акцыі ў 2008 годзе.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю